Візіт у Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў адбываецца з 7 па 10 траўня

Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Цырыль Васіль, фотаздымак - svjazep.orgЗ 7 па 10 траўня 2012 г. з візітам у Беларусі знаходзіцца Архібіскуп Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў - орган Каталіцкай Царквы, які займаецца справамі Памесных каталіцкіх Цэркваў, што выкарыстоўваюць адзін з усходніх абрадаў у царкоўным жыцці.

Візіт адбываецца ў межах урачыстасцяў з нагоды 70-х угодкаў пакутніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў).

У праграму візіту ўваходзяць сустрэчы з вернікамі, наведанне Мінску, Жыровіц, Івацэвічаў, сустрэча з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, Спадаром Сяргеям Алейнікам і з Патрыяршым Экзархам ўсёй Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Яго Высокапраасвяшчэнствам Філарэтам.
 
У адрозненне ад іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква не мае статусу Памеснай Царквы і падпарадкоўваецца не адпаведнай Кангрэгацыі, а нунцыятуры. Нягледзячы на тое, што беларускія грэка-каталікі лічаць сябе пераемнікамі Экзархату, які існаваў на тэрыторыі Беларусі ў міжваенны час і ў гады Другой сусветнай вайны; неаднаразова з просьбай прызнаць адпаведны статус за БГКЦ і высвяціць для яе біскупа ў Ватыкан міране і клірыкі дадзенай царкоўнай структуры, аднак адказу на свае лісты не атрымалі.
 
Пра сённяшнюю кананічную сітуацыю з нагоды візіту Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў у Беларусь разважае Анатоль Сідарэвіч у інтэрвію газеце "Наш Магілёў".
 
На фотаздымку: Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Цырыль Васіль, фотаздымак - svjazep.org
Рубрика: