Новы амбітны Патрыярх Расеі

 

Дык што новы расейскі Патрыярх Кірыл? Чалавек, які стаіць за неверагодным адраджэннем Царквы пасля падзення камунізму, - складаны і супярэчлівы, кажа Джэральдзін Фэган. Але гэта тое што трэба для лідара Рускай Праваслаўнай Царквы.

Святы раўнаапостальны Фідэль - такі тытул мог бы атрымаць Ф. Кастра ў Рускай Праваслаўнай Царкве. Подпіс камуністычнага правадыра - адзін з двух, што ўпрыгожвае залатую капсулу, закладзеную ў падмурак першага ў гісторыі Кубы рускага праваслаўнага храма. Другая належыць новаму рускаму праваслаўнаму Патрыярху - Кірылу.

Уважлівы да сантыментаў ваяўнічых атэістаў, ён сустракаўся з нямоглым Кастрам у 2004, потым Мітрапаліт Кірыл быў здзіўлены пачуць, як ён узяў на сябе абавязак быць "камісарам" царкоўнай будоўлі. У наступных "Думках таварыша Фідэля" Кубінскі лідар патлумачыў, што будаўніцтва царквы было ягонай ідэяй, і ён запэўніў, што Кірыл "не вораг сацыялізму і не асуджае на вечны агонь тых, хто змагаецца за лепшы свет на падмурку марксізму-ленінізму".

Аляксей ІІ, папярэднік Кірыла, будзе заўжды памятным, дзякуючы беспрэцэдэнтаму адраджэнню рэлігійнага жыцця ў сваёй краіне.  Цэрквы, што зачыняліся сем дзесяцігоддзяў савецкае ўлады, зноў адчыніліся, калі мільёны людзей зноў вярнуліся да сваёй веры, царква адчынілася нават у Крамлі. Але мінулы Патрыярх  пакідае і часта незаўважаемую, але не менш выбітную спадчыну: адраджэнне рускага праваслаўя па ўсім свеце.

З апошнія 20 год ад Дубліна да Рэйк'явіка, Барселоны і Уланбатара заквітнела цэлае суквецце тузінаў прыходаў Рускай Праваслаўнай Царквы. Упалі нават апошнія бастыёны ваяўнічага атэізму, і не толькі Гавана. "Хіба гэта не цуд, што ў нашыя днія, жыхары камуністычнае краіны ў веру праваслаўную могуць быць навернутыя?" ("Это ли не чудо, что в наши дни жители коммунистической страны могут быть  к православной вере быть обращены") - спяваюць расейскія рэперы Комба Бакх ў сваёй песні "Праваслаўе ў Паўночнай Карэі," - "Рэспект Кім Чын Ір!". Лідэр Паўднёвай Карэі, затворнік, які баіцца лятаць самалётам, зрабіў прыпынак у Сібіры, едучы сваім цягніком у Маскву ў 2002 г. Зачараваны бліскучымі купаламі мясцовай царквы ў Хабараўску, ён захацеў яе наведаць. У хуткім часе 4 паўночна-карэйскія студэнты былі пасланыя ў падмаскоўную праваслаўную семінарыю, а таксама пачаліся працы па ўзвядзенні падобнай царквы з купаламі ў Пхеньяне.

За гэтым адраджэннем Царквы ў замежжы стаіць Патрыярх Кірыл. Як глава Аддзелу знешніх царкоўных зносінаў з 1989 г., ён нястомна вандраваў па ўсім свеце, таварышуючы з замежнымі высокімі чыноўнікамі, прабіваючы адкрыццё праваслаўных цэркваў ажно да Антарктыкі. Для яго, як і для гронкі епіскапаў пасляваеннага пакалення, якія занялі высокія пасады ў Царкве за савецкім часам, такая дзейнасць - другая натура.

Адной з нямногіх рэчаў, якія Савецкая ўлада заахвочвала Рускую Праваслаўную Царкву рабіць, было прасоўванне нацыянальных інтарэсаў за мяжой. Калі Царква ўступіла ў Сусветную Раду Цэркваў у 1961 г., істотныя асуджэнні амерыканскай агрэсіі сталі гучаць з новай сцэны. Для Царквы ўключанасць у экуменічныя колы была ў вялікай ступені павярхоўнай, гэта быў спосаб падтрымання міжнароднага вобразу ў той час, калі становішча Царквы пад атэістычнай уладай было вельмі слабым. Гэта таксама дазволіла Кірылу, якому было толькі 24 гады, калі ён быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком Маскоўскага Патрыярхату ў Сусветнай Радзе Цэркваў у Жэневе ў 1971 г., адточваць свае грандыёзныя дыпламатычныя здольнасці.

Цяпер да наадварот. Сучасная расейская дзяржава больш зацікаўленая ў сімвалічнай важнасці, чым у дзейнасці Царквы ў замежжы. Калі Прэзідэнт У. Пуцін наведваў з візітам Ню-Ёрк у 2003 г., дзе заахвочваў апякунскі дыялог Маскоўскага Патрыярхату з эмігранцкай Рускай Праваслаўнай Царквоў у Замежжы, ён бачыў гэта ў першую чаргу як доказ таго, што "Расея зноў уступае ў сям'ю цывілізаваных народаў".

Цяпер Руская Праваслаўная Царква імкнецца выканаць асноўную праграму, і Кірыл з'яўляецца ейным асноўным аўтарам. Ён стаіць за вычарпальнымі "Пачаткамі сацыяльнага вучэння РПЦ" 2000 г. і "Вучэннем аб правах і годнасці чалавека" 2008 г., якое падкрэслівае перавагу калектыўных правоў над індывідуальнымі. Такія праекты дагэтуль крыху драматычна стрымліваліся з боку дзяржаўнай палітыкі, але незалежны і непрадказальны розум Кірыла ўжо сам па сабе з'яўляецца небяспекай для кантарлюючага рэжыму Мядзведзева-Пуціна. Не выпадкова, што асноўны супернік Кірыла на патрыяршы трон, Клімент, быў адзіным праваслаўным епіскапам, абраным Пуціным членам новай расейскай Публічнай Палаты ў 2005 г.

"Сімвалы сяброўства з Расеяй, новыя цэрквы на Кубе і ў Паўночнай Карэі - гэта дасканалы вынік гэтага супярэчання ў самай сарцавіне царкоўна-дзяржаўных стасункаў. Успрыняцце Маскоўскага Патрыярхату ў супольнасці ў Крамлём часта перабольшанае, але здаецца, дагэтуль многія замежныя ўрады вераць, што задавольваючы Царкву, яны аўтаматычна выйграюць апякунства расейскай дзяржавы.

Асноўнай задачай Кірыла як Патрыярха будзе жангляванне такімі рознымі ўспрыняццямі. Унутры краіны назіраецца амаль поўная адсутнасць энтузіязму сярод звычайных вернікаў датычна найменшых зрухаў у багаслоўскай пазіцыі Царквы датычна пазіцыі неправаслаўных хрысціян. Для таго, каб займець іх давер, Кірыл будзе мусіць змягчыць іх падазрэнні датычна свайго экуменічнага мінулага. І за некалькі дзён да свайго абрання Патрыярхам, выступаючы перад студэнтамі квітнеючага Свята-Ціханаўскага Праваслаўнага гуманітарнага ўніверсітэта ў цэнтры Масквы, ён менавіта гэта і рабіў. Шанаваны імі святар Усевалад Шпілер, папулярны кансерватыўны святар, які памёр у 1984 г., быў гатовы абмяркоўваць з ім экуменізм - так ўзгадваў Кірыл, такім чынам сцвярдаючы, што яны раздзялялі цвяроза-памяркоўнае стаўленне да іншаслаўя.

Такім чынам, візіт Папы ў Расею і надалей знаходзіцца па-за парадкам дня. Але фармальны дыялог з Ватыканам будзе працягвацца - і нават можна сказаць, будзе цёплым. Мажліва, Бенедыкт дамовіцца на сустрэчу з Кірылам на нейтральнай тэрыторыі - але не цяпер.

Калі і ёсць нехта ў Рускай Праваслаўнай Царкве, хто можа ўсё гэта зрушыць, то гэта Кірыл; адзін з найбольш скаладаных - нават надзвычайных - постацяў у расейскім грамадскім жыцці. Ён вырас у Ленінградзе, ён быў чалавекам, чыя мянушка паводле меркаванняў архіваў КГБ была "Міхалаў", з выклікам адмовіўся ўступаць у савецкія патрыятычныя маладзёвыя арганізацыя - піянеры і камсамол. Непадобна да свайго папярэдніка, ён не называецца вернікамі "малітоўнікам", чалавекам малітвы, у той жа час Кірыл гуляўся ў святара з трох год і ведаў некаторыя службы на памяць у пяць год. Выпраменьваючы амбіцыі і схільнасць да працавітасці, ён аднойчы адказаў маладому манаху на пытанне, што ён зробіць, калі стане патрыярхам. Ён адказаў: "Пайду катацца на лыжах"

Джэральдзін Фэган працуе карэспандэнтам Форуму 18 у Маскве www.forum18.org

для аналітычнага раздзелу партала OpenDemocracy

Джэрадьдзін Фэган

Рубрыка: