Прайшло чарговае паседжанне сіноду БПЦ
06.12.20195 снежня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе афіцыйны партал БПЦ.
У пасяджэнні сінода прынялі ўдзел 18 архіерэяў, з іх 15 кіруючых, 2 за штатам (мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) і архіепіскап Феадосій (Більченка)), 1 вікарны - біскуп Светлагорскі Амвросій.< / p>
Якія рашэнні прыняў сінод, паведамляць з часу інтранізацыі патрыярха Кірыла перасталі. Беларускаму сіноду спецыяльна нагадалі тое, што цяпер суправаджае любое паведамленне аб праведзеным пасяджэнні сінода:
«Часопісы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваныя пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі».
Такім чынам, без рэзалюцыі маскоўскага патрыярха любое рашэнне Сінода БПЦ не мае сілы.
Апошнія навіны