Беларуская Правослаўная Царква

Прайшло чарговы штогадовы сход Мінскай епархіі БПЦ

Звяртае на сябе ўвагу факт адсутнасці на сходзе вышэйшага прадстаўніцтва Апарату Упаўнаважанага і адпаведнага падраздзялення гарадскога ўзроўню. Нічога істотнага на сходзе прынята не было.

Страны: 
Конфессии: 

Каліноўскі: «Я злачынец не па перакананні ...»

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ прот. Сергій Лепін працягвае дыскусію аб ролі Каліноўскага і паўстання 1862-63 гг. у гісторыі Беларусі. Ён адказвае на пярэчанні гісторыка Васіля Герасімчыка.

Пятыя Беларускія Калядныя чытання прайшлі ў Мінску

Тэма чытанняў гэтага года «Вялікая перамога: Спадчына і спадчыннікі», бо прысвечаны яны 75-годдзю перамогі ў вайне 1941-45 гг. Чытання, задуманыя як штогадовы «маштабны форум» на агульнадзяржаўным узроўні, традыцыйна не прыцягнулі ўвагі грамадства і СМІ.

Страны: 
Конфессии: 

Лепін супраць Каліноўскага (запісы ў ЖЖ)

Публікуем два запісы з Жывога Журнала кіраўніка Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэя Сергія Лепіна, прысвечаныя тэме паўстання 1863 годзе, а ролі Каліноўскага ў ім.

Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр ініцыяваў збор подпісаў за закон супраць прапаганды ЛГБТ

З заклікам падпісаць адпаведны зварот да Лукашэнкі выступіў лідэр і духаўнік Свята-Елісавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Страны: 
Конфессии: 

Мітрапаліт Павел выказаўся супраць смяротнага пакарання

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел (Панамароў) закрануў пытанне аб смяротнам пакаранні, выступаючы ў сваёй аўтарскай перадачы  «Гутаркі з уладыкай Паўлам» на канале «Саюз». 

Страны: 
Конфессии: 

Святару Аляксандру Шрамко працягнута забарона служэння яшчэ на адзін год

Святар, які знаходзіцца за штатам без права служэння, не зможа служыць як мінімум яшчэ адзін год. Новы ўказ, акрамя таго, прадугледжвае паслушанне ў Мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры (у Навінках)

Страны: 
Конфессии: 

У абарону Курапатаў выказаліся праваслаўныя святары

Праваслаўныя святары выступілі ў падтрымку пратэстуючых супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра на тэрыторыі, наўмысна выключанай з ахоўнай зоны мемарыяльнага комплексу Курапаты.

Страны: 
Конфессии: 

Дзень беларускага пісьменства быў адзначаны ў Беларусі

З 1994 года ў Беларусі ў першую нядзелю першага восеньскага месяца адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай свята па чарзе робяцца розныя населеныя пункты. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы прайшлі 4 верасня ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

Прывітальнае слова да ўдзельнікаў свята накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. 

Страны: 
Конфессии: 

Пасхальная літургія на беларускай мове адбылася у Сухарава (ВІДЭА)

У мінскім прыходзе Архангела Міхаіла, што у Сухарава, адбылася чарговая штомесячная літургія на беларускай мове. На гэты раз - у першы дзень Святой Пасхі.

Беларускамоўныя літургіі служацца раз на месяц ў гэтым храме з мінулага году па блаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Страны: 
Конфессии: 

Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Міласцю Божай мы дасягнулі светлага дня Пасхі! З таго моманту, як апосталы абвясцілі свету пра Ўваскрасенне Спасіцеля нашага Госпада Іісуса Хрыста, пастаянная радасць напаўняе жыццё нашай Царквы: Хрыстос уваскрэс з мёртвых — і смерць пераможана!

Мінкульт устаў на абарону гістарычных будынкаў у Мінску, якія хоча знесці БПЦ

Праекты па аднаўленні гістарычных будынкаў і забудове на вуліцы Вызвалення ў цэнтры Мінска, разгледжаныя Міністэрствам культуры, прадугледжваюць захаванне пабудоў, зносу якіх дамагаецца Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ).

Страны: 
Конфессии: 

Публікацыя указаў аб забароне мінскіх клірыкаў выклікала незвычайны рэзананс у СМІ

Указы аб забароне ў богаслужэннях трох клірыкаў Мінскай епархіі, апублікаваныя на нядаўна адкрытым епархіяльным сайце, сталі раптам топавай навіной. Сярод адрэагавалых СМІ як афіцыйныя, уключаючы інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, так і апазіцыйныя.

Страны: 
Конфессии: 

Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла

У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Апошняя з такіх службаў прайшла 27 сакавіка.

Страны: 
Конфессии: 

Прайшоў першы канцэрт у памяць новапакутнікаў

Першы харавы вечар у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска адбыўся 6 сакавіка ў Мінску на сцэне Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Сярод тых,хто выступілі - акадэмічны харавы ансамбль «Аэліта» і вакальны ансамбль «Кантабіле» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.

Страны: 
Конфессии: 

Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна запісаліся на тэлеперадачы

2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў  у неафіцыйнай абстаноўцы.

Страны: 

SOBOR.BY: Что думать о встрече Патриарха с Папой Римским? Мнения священников БПЦ

12 февраля в аэропорту Гаваны состоялась историческая встреча Патриарха Московского и всея Руси Кирилла и Папы Римского Франциска. Событие оказалось неожиданным для всего православного мира и вызвало ряд вопросов: как относиться к произошедшему, чему следует радоваться, а чего, возможно, стоит остерегаться.

За пратэст супраць дэкларацыі Папы Францішка і Патрыярха Кірыла забаронены клірык

У Навагрудскай епархіі забаронены ў служэнні ігумен Амвросій (Тарасюк), благачынны Свята-Засіма-Саваціеўскага мужчынскага манастыра в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н, Гродзенская вобл.). Гэта стала следствам пададзенага ім рапарту, дзе ён выказвае пратэст супраць дэкларацыі, падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.

Страны: 
Конфессии: 

Старонкі