Традыцыйна ўпотай ад сваіх вернікаў прадстаўнікі БПЦ прынялі ўдзел у штогадовых экуменічных служэньнях
01.02.2020На працягу Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, якая праводзіцца штогод у другой палове студзеня ва ўсiм свеце, прайшлі экуменічныя служэння ў некалькіх кафедральных касцёлах Беларусі. У іх прынялі ўдзел і святары БПЦ, аднак падзеі гэтыя традыцыйна не ўдастоіліся згадкі ў праваслаўных СМІ.
У прыватнасці, экуменічныя служэння прайшлі ў Мінску, Гродна, Віцебску и Бабруйску, пра што падрабязна паведамляецца на афіцыйных каталіцкіх сайтах. Як правіла, гэтыя набажэнствы ўзначальвае мясцовы каталіцкі іерарх, а таксама святары ад грэка-каталікоў, пратэстантаў і праваслаўных. Напрыклад, у Гродне Беларускую праваслаўную царкву прадстаўляў протаіерэй Аляксандр Хомбак, у Мінску - протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, у Бабруйску - іерэй Сяргей Гусар.
Яшчэ па тэме Экуменічны рух - падарожжа да еднасці:
- Сумеснае экуменічнае набажэнства адбылося ў Гродна
- Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў пачаўся 18 студзеня
- Совместное заявление Папы Римского Франциска и Святейшего Патриарха Кирилла
- У катэдральных касцёлах Беларусі прайшлі традыцыйныя экуменічныя набажэнствы
- Русская Православная Церковь и межхристианский диалог. Доклад на конференции «Новое столетие: новые и обновленные стратегии для экуменической миссии» в Канаде
Апошнія навіны