11 Паводле Марка

1 I калі наблiзiлiся да Iерусалiма, да Вiфагii i Вiфанii, да гары Елеонскай, Iiсус пасылае двух з вучняў Сваiх
2 i кажа iм: iдзiце ў селiшча, што перад вамi, i, уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце прывязанае асляня, на якое нiхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзiце.
3 I калi хто скажа вам: “што вы гэта робiце?”, скажыце, што яно патрэбна Госпаду, i адразу пашле яго сюды.
4 Яны пайшлi i знайшлi асляня, прывязанае каля варот на вулiцы, i адвязалi яго.
5 I некаторыя з тых, што стаялi там, гаварылi: што вы робiце? навошта адвязваеце асляня?
6 Яны ж адказвалi iм, як загадаў Iiсус, i тыя адпусцiлi iх.
7 I прывялi асляня да Iiсуcа, i паклалi на яго вопратку сваю; і сеў Iiсус на яго.
8 Многiя ж вопратку сваю пасцiлалi на дарогу, а iншыя зразалi галiны з дрэў i пасцiлалi на дарогу.
9 I тыя, што iшлi паперадзе і следам, усклiкалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе!
10 Благаславёна царства айца нашага Давiда, якое надыходзіць у iмя Гасподняе!
Асанна ў вышніх!
11 I ўвайшоў Iiсус у Iерусалiм i ў храм; i, агледзеўшы ўсё, паколькi час быў ужо познi, пайшоў у Вiфанiю з дванаццаццю.
12 I на другi дзень, калi яны выйшлi з Вiфанii, Ён захацеў есцi;
13 і, убычыўшы здалёк смакоўнiцу, пакрытую лiсцем, падышоў, цi не знойдзе чаго на ёй; і, прыйшоўшы да яе, нiчога не знайшоў, акрамя лiсця, бо не пара была на смоквы.
14 I, прамовіўшы, Iiсус сказаў ёй: няхай больш нiхто не есць ад цябе плоду давеку! I чулi гэта вучнi Яго.
15 І прыходзяць у Iерусалiм. І, увайшоўшы ў храм, Iiсус пачаў выганяць тых, якія прадавалi i куплялi ў храме, i перакулiў сталы мянялаў i ўслоны тых, што прадавалі галубоў;
16 і не дазваляў, каб хто пранёс якую-небудзь рэч праз храм.
17 I вучыў iх, кажучы: цi не напiсана: “дом Мой домам малiтвы назавецца для ўсiх народаў”? А вы зрабiлi з яго логава разбойнiкаў.
18 I пачулi гэта кнiжнiкi i першасвятары, i шукалi, як бы Яго загубiць, бо баялiся Яго, таму што ўвесь народ здзіўляўся вучэнню Яго.
19 I калi звечарэла, Ён выйшаў за горад.
20 I ранiцаю, праходзячы мiма, убачылi, што смакоўнiца засохла да кораня.
21 I, успомнiўшы, Пётр кажа Яму: Раввi! паглядзi, смакоўнiца, якую Ты пракляў, усохла.
22 І, адказваючы, Iiсус кажа iм:
23 Майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калi хто скажа гары гэтай: “падымiся i ўвергнiся ў мора”, і не засумняваецца ў сэрцы сваiм, а верыць будзе, што збудзецца па словах яго, — будзе яму, што б нi сказаў.
24 Таму кажу вам: усё, чаго ў малiтве нi папросiце, верце, што атрымаеце, i будзе вам.
25 І калi стаiце на малiтве, даруйце, як што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Якi ў нябёсах, дараваў вам правiны вашы.
26 Калi ж вы не даруеце, то i Айцец ваш, Якi ў нябёсах, не даруе вам правiнаў вашых.
27 I прыходзяць зноў у Iерусалiм. І калi Ён хадзіў у храме, падыходзяць да Яго першасвятары i кнiжнiкi, i старэйшыны
28 і кажуць Яму: якою ўладаю Ты гэта робiш? i хто Табе ўладу гэтую даў, каб Ты рабiў гэта?
29 Iiсус жа ў адказ сказаў iм: спытаю ў вас i Я адну рэч, i адкажыце Мне; i Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
30 Хрышчэнне Iаанава з неба было цi ад людзей? адкажыце Мне.
31 I разважалi яны мiж сабою, гаворачы: калi скажам: “з неба”, — Ён скажа: “ чаму ж вы не паверылi яму?”
32 А сказаць: “ад людзей” — баялiся народа, бо ўсе лічылi, што Iаан сапраўды быў прарок.
33 I кажуць у адказ Iiсусу: не ведаем. Тады Iiсус, адказваючы, гаворыць iм: i Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.