Прэс-рэліз Святога Сінода ПЦА аб зменах

З 22 па 24 лютага 2011 г. Святы Сінод епіскапаў Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы ўдзельнічаў у выязным пасяджэнні ў Санта Фэ, Нью Мексіка. Яго Высокасць Мітрапаліт Ёна стырнаваў іерархаў у разглядзе пытанняў, якія закранаюць жыццё Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, у т.л. стратэгічнага плану ПЦА, падрыхтоўкі да надыходзячай Епіскапскай Асамблеі, а таксама планаў на 16-ты Усе-Амерыканскі сабор у Сіэтле.

 

Цягам нарады, Яго Высокасць звярнуўся да Святога Сіноду з прашэннем пра адпачынак для духоўнага ўзнаўлення. Святы Сінод задаволіў прашэнне на перыяд 60 дзён і прызначыў старэйшага іерарха, Яго Высокасць Нафанаіла, Архіепіскапа Дэтройцкага і кіраўніка Румынскай епіскапіі, для дапамогі часовай адміністрацыі ПЦА часам адпачынку Яго Высокасці.

 

У якасці дадатковай дапамогі Яго Высокасці, Святы Сінод вызваліў Мітрапаліта ад абавязкаў у якасці намесніка епархій Поўдня і Сярэдняга Захаду. Святы Сінод прызначыў епіскапа Нікана як намесніка епархіі Поўдня, у той час як епіскап Балтымарскі Марк захоўвае паўнамоцтвы адміністратара. Святы Сінод таксама прызначыў епіскапа Ціхана намеснікам епархіі Сярэдняга Захаду, у той час як паўнамоцтвы адміністратара захоўвае абраны на епіскапа архімандрыт Мацвей.

 

Што тычыцца іншых пытанняў, Святы Сінод прыняў адстаўку прот. Аляксандра Гарклаўса з пасады канцлера Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы і прызначыў Яго Высокасць епіскапа Піцбургскага і Заходняй Пенсілваніі Мелхіседэка ў якасці часовага канцлера.

 

У выніку сваёй нарады, члены Святога Сіноду епіскапаў выразілі сваю ўсцешанасць маючым адбыцца на Светлым Тыдні высвячэнні архімандрыта Мацвея на епіскапа Чыкагскага і Сярэдняга Захаду. Высвячэнне адбудзецца на выходных з 29 красавіка па 1 траўня і будзе саcлужыцца Яго Высокасцю мітр. Ёнам, іерархамі ПЦА і іншымі гасцямі.

 

Святы Сінод таксама накіраваў сваё пастарскае блаславенне кліру і вернікам ПЦА і пажадаў ім плённага часу малітвы і пакаяння цягам перыяду Вялікага Посту.

 

 

 

 

Рубрыка: