Ліст грэка-каталіцкаму святару Льву Гарошку з Кангрэгацыі «Pro Ecclesia Orientali» датычна кананічных межаў Грэка-каталіцкага Экзархату Беларускай Царквы

Каму: Вялебнаму Спадару

Святару Льву Гарошцы

Рым

Ад каго: Sacra Congregazione Рым, 16 кастрычніка 1946

«Pro Ecclesia Orientali» Via della Conciliazione, 34

----

Пратакол № 440/45

Вялебны Спадар,

Дазвольце мне напісаць Вашай Вялебнай Міласьці і ўдакладніць Вашае прававое становішча, каб пазбегнуць няшчасных непаразуменняў у будучыні.

Як вы цудоўна ведаеце, да 1940 года для беларускіх вернікаў візантыйскага абраду не існавала ніякай асобнай царкоўнай тэрыторыі: у Польшчы яны залежалі ад пяці Лацінскіх епархій Пінска, Луцка, Вільні, Любліна і Падляшша.

У 1940 годзе Яго Эксэленцыя Манс. Шаптыцкі утварыў чатыры Экзархаты, у тым ліку і для Беларусі - на чале з а. Неманцэвічам.

Стварэньне Экзархатаў,  зробленае біскупам Шаптыцкім у выключных абставінах і на падмурку меркаваных надзвычайных паўнамоцтваў, было ратыфікавана Сьвятым Пасадам, аднак без аніякіх новаўвядзеньняў адносна існуючых раней юрысдыкцый.

Згодна з копяй дакумента № 24 ад 2 траўня 1942 г., прадстаўленай у гэтую св. Кангрэгацыю Вашаю Міласьцю, а. Неманцэвіч прызначыў Вашую Міласьць "сябрам Рады грэка-каталіцкага Экзарха ў Беларусі і Афіцыялам Трыбуналу Экзархату".

З улікам вышэйпададзенага, не выглядае, што Вашая Сьветласьць валодае дакументам, які надзяляе яго тытулам віцэ-экзарха, а таксама загаловак, які выкарыстоўваецца на лістах, "Exarchatus gr. cath. Ecclesiae Alborutheniae" (Грэка-каталіцкі Экзархат Беларускай Царквы) не здаецца адпаведным, калі верныя, за якіх Ваша светласць адказвае, болей не знаходзяцца на тэрыторыі, на якой быў створаны Экзархат.

Прававое становішча беларускага каталіцкага духавенства і вернікаў візантыйскага абраду заключаецца ў наступным: у Беларусі для іх ёсць Апостальскі экзархат: у іншых краінах, у тым ліку Польшчы ў межах 1939, яны залежаць ад мясцовых Ардынарыяў, Лацінскіх ці Ўсходніх, у той час як у Германіі іх духоўная апека ўскладаецца на Апостальскага візітатара для русінаў.

Таму, калі Вашая Міласьць едзе ў Францыю, кожны раз, калі вам будзе неабходна адпраўляць св. службу для беларусаў візантыйскага абраду, Вы будзеце мець справу з мясцовымі Ардынарыямі.

У рамках асобнага прадстаўлення я рады пацьвердзіць,

Вашае Вялебнае Міласьці

подпіс ад рукі ня надта разборліва.

Заўвагі: Ліст перахоўваецца ў архіве Беларускай бібліятэкі ў Лёндане.

              пераклад - А.А.

Блог "Хатка Сымонкі Салавейкі, хобіта"

Рубрыка: