Дакументальны фільм "Архімандрыт" тэлеканалу "Белсат" пра архім. Гаўрыіла Гібу са скіта Святыx Антонія і Феадосія ў Адрынкаx (Польшча). Рэж. Юрый Каліна

Тэлеканал "Белсат" прапануе чарговы фільм рэж. Юрыя Каліны пра жыццё Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Фільм "Архімандрыт" апавядае пра жыццёвы шлях архім. Гаўрыіла (Губы), настаяцеля скіта ў гонар свсв. Антонія і Феадосія Пячэрскіх у Адрынках (Гаўнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча, Беластоцка-Гданьская епархія Праваслаўнай Царквы ў Польшчы).

Архімандрыт Гаўрыіл – праваслаўны манах, беларус з Падляшша ў Польшчы – заснаваў ля ракі Нарвы скіт Кудак, дзе пражыў некалькі гадоў у малітвах – без электрычнасці, водаправоду, без сувязі з вонкавым светам. Праз пяць гадоў пасля заснавання «пустэльні» мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі. Калі трэба, айцец закачвае рукавы і разам з усімі працуе на будоўлі скіту. Але найбольшы клопат для архімандрыта – тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка: у сучасным свеце цяжка застацца сапраўдным манахам-пустэльнікам, бо тады трэба адмовіцца ад камфорту цывілізацыі, ад кантактаў з аднагодкамі…

рэж. Юрый Каліна, 2012 г., Польшча

Тэлеканал "Белсат"

Рубрыка: