Частка 1-я. 1. Родныя далячыні

Родныя мясьціны страчаныя для маіх вачэй назаўсёды. Яны засталіся толькі ў памяці. Ваенная віхура нечакана наляцела на мірных жыхароў маёй радзімы і зьнішчыла іх дабрабыт, а многіх зь іх забіла ці выгнала ў далёкі і невядомы край. Тыя, што выратаваліся і аселі на чужыне, хутка забыліся на свае родныя мясьціны, а дзеці іх зрабіліся "бязроднымі іванамі". I толькі нямногія па-ранейшаму сумуюць па сваёй далёкай бацькаўшчыне.

Памяць пра родныя мясьціны мае істотнае значэньне для мяне. Іх нельга проста так выкрасьліць. Яны ўзнаўляюцца ў маёй памяці ва ўсёй сваёй прыгажосьці і велічы. Словы паэта А. Жукоўскага пра радзіму знаходзяць жывы водгук у маім сэрцы. Як далікатна і шчымліва яны гучаць:

Страна родная, где мы впервые
вкусили сладость бытия:
Поля, холмы родные, родного неба милый свет,
Златые игры детских лет и первых лет уроки, -
Что вашу прелесть заменит?
О, родина святая! Какое сердце не дрожит,
Тебя благословляя?

Мы жылі на Бацькаўшчыне і па-сапраўднаму яе не шанавалі. Але апынуўшыся на чужыне, чулае сэрца ірвецца да родныя палёў і залатых ніў. Польскі паэт Адам Міцкевіч, жывучы ў эміграцыі, далёка ад сваёй радзімы, пачаў паэму "Пан Тадэвуш" такімі словамі:

Отчизна моя! Ты есть как здоровье!
Как нужно тебя ценить,
Тот только узнает, кто тебя потерял.
(Перевод с польского).

Адам Міцкевіч нарадзіўся і некаторы час жыў у фальварку Завосьсе на Наваградчыне (Заходняя Беларусь).

Беларуская паэтка Алаіза Пашкевіч (псэўданім Цётка) праславіла сваю радзіму тужлівымі словамі жалю:

Люблю мой край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала Шчасьце,
Бяду нядолі спажыла.

Мая радзіма - Навагрудчына, ці Наваградчына. 3 тых самых мясьцінаў паходзілі паэты Адам Міцкевіч і Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч). Яны былі блізкімі землякамі, але рознае выхаваньне зрабі-ла іх чужымі: першы стаўся патрыётам польскім, а другі — беларускім.

Маляўніча выявіў у паэме родныя краявіды Якуб Колас:

Там шуршат тростники, й бубнят бугай,
И где травы, как море, легли.
Если лес там - так лес!
В девять дней не пройдешь,
А простор, как простор,
И конца не найдешь,
Не охватишь и взглядом земли!

Спрадвеку Наваградчына славілася лясамі і бурлівымі рэкамі. Там мелі жытло шматлікія зьвяры і птушкі, а ў рэках і азёрах вадзіліся рыбы і бабры. Непраходныя лясы і кашлатая пушча былі яе скарбам. Таму Наваградчыну ў далёкім мінулым называлі Чорнай Русьсю3, у адрозьненьне ад Белай Русі[4], дзе лясоў было менш.

Наваградчына была цэнтрам утварэньня Вялікага Княства Літоўскага[5] ў трынаццатым стагодзьдзі. Межы яго цягнуліся да Чорнага мора і ўключалі Ўкраіну і ўсю Беларусь. Нястомным творцам гэтай дзяржавы быў вялікі князь Гедымін[6], які заснаваў сваю сталіцу ў Наваградку і пабудаваў умацаваны палац, што ўзвышаўся на гары. Пачынаючы ад паловы XV стагодзьдзя ў Наваградку мелі сваю катэдру кіева-літоўскія мітрапаліты. Іх катэдральным саборам быў Барыса-Глебаўскі храм. Ён захаваўся да сёньняшняга дня, хоць неаднойчы падлягаў на працягу стагодзьдзяў архітэктурным зьменам. Частку гораду, дзе стаіць гэты сабор, і сёньня называюць "Мітраполіяй".

Калі гаворым або пішам пра Вялікае Княства Літоўскае і яго сталіцу Навагрудак, ці па-гістарычнаму Наваградак, варта зьвярнуць увагу на адну з істотных памылак гісторыкаў, якія пісалі працы пра гэтую дзяржаву. Гэта памылка заключаецца ў няправільнасьці выкарыстаньня назвы "літоўскі". У той далёкі час, калі стваралася Вялікае Княства Літоўскае, жылі тут плямёны люцічаў, якіх палякі называлі "вільцы", а заходнія гісторыкі называлі іх "вялетамі". Плямёны люцічаў былі славянскімі плямёнамі, продкі якіх насялялі калісьці мясьціны Лабы ці Эльбы ў Нямеччыне. Гэтыя плямёны нападалі на сваіх суседзяў - крывічоў і дрыгавічоў, якія празвалі іх за лютасьць і жорсткасьць лютвой. Гэтую назву сказілі ў "літву" і пачалі ўжо з лёгкай рукі называць "літвой". Але літоўскае племя — неславянскае і мае сваю адметную мову. Цяперашніх літоўцаў ў гістарычным мінулым называлі жмудзінамі, а іх зямлю — Жмудзьдзю, ці Самагітыяй[7]. Гэтае важнае гістарычнае пытаньне разглядалі ў сваіх працах вучоныя Нідэрле Любор і чэскі дасьледчык Павел Шафарык. Дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім была старабеларуская, а не літоўская (сёньняшняя), а тым болып старажытная.

Пасьля гэтай гістарычнай даведкі перайду да апісаньня маіх родных мясьцінаў, якія называліся засьценак Завітая. Ён ня мае старажытнага радаводу. Але адміністрацыйныя ўлады называлі Завітую вёскай. Жыхароў у ёй было няшмат і ўсе яны жылі паасобку, на сваіх хутарах. Ня мелі асабліва цёплых адносінаў з суседзямі, але і не варагавалі. Кожны жыў сваім сямейным жыцьцём. Моладзь зьбіралася на забавы ў сьвяточныя дні, наладжвала часам вечарынкі, танчыла і весялілася. Пакуль мае браты былі нежанатыя, гэта адбывалася ў нашай хаце, дзе мелася вялікае памяшканьне. Гэта дало мне магчымасьць рана пазнаёміцца з народнымі звычаямі, гульнямі, танцамі ды часьцяком браць удзел і самому.

У засьценку Завітая мой бацька меў сваю гаспадарку і новую добраўпарадкаваную сядзібу. Прасторны двор ахіналі гаспадарчыя пабудовы: гумно, хлявы, сьвіраны ды іншае. Усё гэта стварала нейкую асаблівую ўтульнасьць. Па двары хадзілі коні і каровы, бегалі авечкі. сабакі, каты, сьвіньні, куры, гарлапанілі пеўні. I не было між імі ані бойкі, ані спрэчкі. На ноч усё жывое заганялася ў стайні і хлявы. Уночы засьценак адведвалі ваўкі, і трэба было берагчы скаціну.

Сядзіба стаяла на ўласнай зямлі, якая цягнулася шырокай паласой на два з паловай кілямэтры. Яе ўпрыгожвалі мурожныя сенажаці, папары, гаі, а таксама магутныя дубы, разложыстыя елкі і дзікія грушы. Яны былі помнікамі вялізнаму кашлатаму лесу, што калісьці ў даўнія часы рос на гэтым месцы. Лес часткова быў высечаны ўласьнікамі Гагенлое і Вітгенштэйнамі, а зямля прададзеная Мінскаму пазямельнаму банку, які пазьней прадаваў яе сялянам пад ворыва. За кілямэтар ад нашай сядзібы знаходзіўся смаляны завод (ці смольня), дзе рабілі дзёгаць, смалу і шкіпінар. Усюды на полі тырчэлі вялізныя карчы, што засталіся ад сьпілаваных дрэваў. Работнікі выкарчоўвалі іх, складалі ў купы і перавозілі да смалярні. Добра памятаю гэтую смольню. Маё сяброўства з сынам гаспадара смольні, Абрамам, дазволіла мне добра пазнаёміцца са смольняй і яе вырабамі. Дарога, якая праходзіла побач са смольняй і далей бегла каля нашай сядзібы, называлася Жыдоўскай. Яна была абсаджаная дрэвамі і кустамі, што надавалі ёй асаблівую прыгажосьць.

Сядзіба майго бацькі знаходзілася ля скрыжаваньня дзьвюх галоўных дарог: Жыдоўскай і Лясной. Да яе падступаў вялікі Завітанскі лес, частка якога належала майму бацьку. У гэтым лесе я любіў зьбіраць суніцы, чарніцы, арэхі і грыбы, якіх расло шмат. У лясным гушчары хаваліся ваўкі і лісы, а па дрэвах скакалі жвавыя вавёркі. Увесну прыемна было слухаць зязюлю зь яе адвечнай песьняй: "ку-ку, ку-ку". Варкавалі тут дзікія галубы і дзяўблі па дрэвах дзятлы. Увогуле, у нашым лесе кіпела бурлівае жыцьцё і забаўляла тых, што жылі ў яго ваколіцы. Як памятаю, асабліва жудасным было завываньне ваўкоў уначы, якія зазвычай бегалі зграямі перад Калядамі.

Завітанскі лес цягнуўся на восем кілямэтраў і межаваў з маляўнічым гасьцінцам Нясьвіж — Гарадзея. Гэты гасьцінец праходзіў за кілямэтар ад нашай сялібы. У дзяцінстве я любіў выходзіць на яго і слухаў гул тэлефоннага дроту, лічыў паласатыя верставыя слупы, а таксама глядзеў на рэдкія пасажырскія фурманкі, пра якія казалі: "Шэсьць жыдоў ня воз, абы конь павёз". Аўтамашын тады не было. Пра іх ніхто нічога ня ведаў.

Бацька мой купіў зямлю ў Завітой, куды перасяліўся зь вёскі Круты Бераг. Сваю сялібу ён будаваў з любоўю, цяжка працаваў не пакладаючы рук. Сям'я наша была невялікая, таму даводзілася наймаць работнікаў. Мы жылі і ня ведалі вялікіх клопатаў Да часу.

Улетку 1914 года пачалася Першая сусьветная вайна[8]. У Завітой пра яе даведаліся праз мабілізацыю навабранцаў. 3 плачам і роспаччу сем'і разьвітваліся з роднымі, якія ішлі на вайну. Гэта я дасканала памятаю, бо меў тады ужо 10 гадоў. Вайна неўзабаве прынесла і ў нашу сям'ю вялікае гора: у палове жніўня таго ж года загінуў на Мазурскіх азёрах ва Ўсходняй Прусіі мой старэйшы брат Канстанцін. які раней служыў вайскоўцам у горадзе Коўна. Удавою засталася яго маладая жонка Вольга, прыгажуня, з аднагадовым сынам-сіратой. Аднак пра гэта нам паведамілі значна пазьней.

Вайна панішчыла і нашу гаспадарку: коней і кароў на свае патрэбы забралі вайсковыя ўлады. Мы задавальняліся тым мізэрным, што заставалася. Усё поле не апрацоўвалася і ляжала пусткай. На ім неўзабаве завяліся мышы і краты, а з часам разгаспадарыліся зайцы і курапаткі. Паляўнічых не было.

Першымі вестунамі вайны сталіся бежанцы з Полыпчы і Гарадзеншчыны, якія каля нашага двара ехалі абозамі па Жыдоўскай дарозе ў Расею. Пасьля іх, увесну 1915 года, па гэтай самай дарозе на Заходні фронт ішлі супраць немцаў расейскія вайсковыя часткі - са сваімі сьцягамі ў чахлах, з аркестрамі і музыкай. За першымі салдатамі ехалі доўтай стужкай абозы: спачатку двухколкі з чырвонымі крыжамі, а потым фурманкі з амуніцыяй і рэчамі ды палявыя кухні. Мы з непрыхаванай цікавасьцю назіралі за гэтай працэсіяй, стоячы ля весьніц свайго двара і гледзячы на тых, што праходзілі ці праяжджалі. Жонка майго брата Вольга плакала, згадваючы свайго мужа, які загінуў на фронце. Часам праяжджалі атрады данскіх і арэнбурскіх казакоў на конях, з доўгімі пікамі ў руках. Часта бывала, што яны заяжджалі на наш панадворак і адпачывалі.

У 1916 годзе Заходні фронт замацаваўся каля Баранавічаў, за 40 кілямэтраў ад Завітой. Гарматная страляніна чуваць была асабліва вечарамі і начамі, што выклікала пачуцьцё трывогі і панурасьці. Здавалася, што вось-вось наблізіцца фронт. Такужо аднойчы было, калі ўлады выдалі загад насельніцтву ў Завітой быць падрыхтаванымі да ад'езду ў бежанства[9]. 3 гэтай прычыны насушылі жытніх сухароў і склалі неабходныя рэчы на вазы, чакаючы кожную хвіліну ад'езду ў далёкую дарогу. Але гэтага ня здарылася.

У хуткім часе Завітая ператварылася ў вайсковы лягер. На лясной палянцы ля нашай сялібы пабудавалі зямлянкі для запаснога батальёна, у якіх пасяліліся салдаты, а ў нашай хаце разьмясьцілі афіцэраў На полі паблізу зрабілі ангары з аэрадромам, дзе садзіліся маленькія ваенныя аэрапляны. На ўзгорках вакол усталявалі зэнітныя гарматы. зь якіх абстрэльвалі нямецкія аэрапляны, што ясным надвор'ем высока праляталі над Завітой. Неяк аднойчы позьнім вечарам зьбілі нямецкі цэпэлін. Нямецкая разьведка высьветліла, што ў Завітой разьмешчаны вайсковы лягер, і аднойчы скінулі бомбы, якія разарваліся далёка ў лесе. Мірнае насельніцтва Завітой жыло, як на фронце: штодзённа стральба з гарматаў, разрывы ў паветры снарадаў, сьвіст асколкаў, што ляцелі на зямлю, а часам і неразарваных снарадаў Усё гэта непакоіла людзей. Мне, юнаку, давялося такое ўбачыць і перажыць.

Каля зямлянак была пабудаваная паходная царква, у якой прыежджы сьвятар праводзіў богаслужэньні. Мае роднью не хадзілі туды: не прызвычаіліся, лічылі, што гэта толькі для салдатаў. Але я стараўся заўсёды прысутнічаць на тых богаслужэньнях.

Для забаваў прыяжджалі да салдатаў артысты і ставілі для іх у лесе, у зьбітых з дошак тэатрах, спэктаклі. Гледачы разьмяшчаліся пад адкрытым небам. Праўда, салдаты зрэдку наведвалі гэтыя імпрэзы.

Надышоў трывожны люты 1917 года. У Расеі выбухнуў бунт рабочых[10]. У нашай Завітой узбунтаваліся салдаты і на парадзе дэманстратыўна не адказвалі камандзіру батальёна на яго прывітаньне. Адказвалі толькі адзінкі. Дзеншчыкі афіцэраў, якія кватаравалі ў нашай хаце, выразалі з залачонай паперы літары і на чырвонай палатніне паўставалі словы: "Няхай жыве свабода!", "Далоў вайну!". Дзе яны выстаўлялі гэтыя палатніны, я ня ведаю, але на наступны дзень усе зьніклі - і афіцэры, і іх дзеншчыкі, і салдаты. Зямлянкі апусьцелі. Увесну сяляне іх разабралі, а драўляны матэрыял разьвезьлі. Доўга яшчэ стаяла адзінока царква, але і яе таксама разабралі на матэрыял. Мой бацька абгарадзіў плотам месца, дзе яна знаходзілася. Жыцьцё наша працякала нармальна, і мы ня ведалі, што ў Петраградзе і Маскве насельніцтва галадала, бунтавала і ўрэшце скінула цара. У нашай Завітой было спакойна.

За сем вёрстаў ад нашай сялібы знаходзіўся горад Нясьвіж, старажытны і слаўны сваім гістарычным мінулым. У ім стаяў велічны замак князёў Радзівілаў, пабудаваны ў 1580-х гадох. Яго акружалі азёры, крапасныя равы (фосы), напоўненыя вадою, і высокія валы. У даўнія часы гэты замак быў непрыступны для ворагаў, але ў наш час ён — толькі гістарычны помнік. Замак стаяў на ўскрайку места, ад якога ішла шырокая грэбля-алея, абсаджаная шматвяковымі ліпамі. У 1916 - 1917 гадох у замку разьмяшчаўся штаб 11-й арміі Заходняга фронту. Савецкія камуністычныя ўлады пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1945 годзе, ўмацавалі на франтоне замка табліцу з надпісам: "У гэтым замку 1 лістапада 1917 года адкрыўся армейскі зьезд бальшавікоў 11-й арміі Заходняга фронту. На зьезьдзе быў абраны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які прыняў асобую дэклярацыю ў арміі". Тамсама прадстаўлены фотаздымак гэтага зьезду. На ім відаць побач з шарагоўцамі афіцэры ўсіх рангаў з афіцэрскімі пагонамі.

Заходні фронт разваліўся. "Абаронцы" радзімы кінулі яго і пасьпяшаліся дамоў дзяліць памешчыцкія землі. Замест расейскай арміі. што пакінула фронт, прыйшлі немцы. Яны акупавалі Беларусь і Ўкраіну. Невялікі атрад іх прыехаў у Завітую і правёў рэвізію па гаспадарках і хатах. У майго бацькі канфіскавалі пародзістую кабылу-матку, а замест яе пакінулі сваю, сьляпую на адно вока, якую мы празвалі "германкай". Яна аказалася разумнай кабылкай.

На пачатку 1919 года нямецкія войскі вярнуліся ў Нямеччыну[11]. Да нас прыйшлі балыпавікі. 3 гэтага цешылася, перад усім, габрэйскае насельніцтва. Габрэйская моладзь ладзіла мітынгі і рэвалюцыйныя маніфэстацыі па вуліцах з чырвонымі сьцягамі. Хрысьціянскае насельніцтва не паказвалася на вуліцах. Яно чакала. Гандаль, што належаў да габрэяў, спыніўся. Не было ў продажы солі, газы, мукі, цукру, запалак і іншага. Але вясковыя жыхары прыстасаваліся да абставінаў: запалкі замянялі крэсівам, газу — лучынай, мыла — лутам з попелу, каву — дубовымі жалудамі, гарбату — ліпавым цьветам і г. д. У гарадах у гэтым пляне было непараўнальна горш.

У лютым 1919 года польскія легіёны прагналі балыпавікоў, якія сышлі ў Расею. Габрэі засмуціліся, прыціхлі. Пачалася польска-бальшавіцкая вайна[12]. У нашай мясцовасьці фронт перасоўваўся і мяняўся: да нас прыходзілі то палякі, то балыпавікі-чырвонаармейцы. Палякі канфіскоўвалі ў вёсках сена і свіньняў, а чырвонаармейцы - хлеб і што патрапіць. Балыпавіцка-польская вайна завяршылася ў лістападзе 1920 года. Неўзабаве ў Рызе была падпісаная мірная дамова[13]. Дзякуючы лясам вакол Завітой, мы мелі сваю жывёлу, якую ў часе небясьпекі хавалі ў лясным гушчары.

Надышоў мірны час, і эканамічнае становішча пачало паляпшацца. Наладзіўся гандаль і зьявіліся тавары, якія раней хавалі ў склепе. Мае родныя мясьціны — Наваградчына і Завітая — апынуліся ў межах Польскай дзяржавы. Да нас прыйшлі палякі і Полыпча. Балыпавікі засталіся на ўсходзе за мяжой, якая прайшла за 20 кілямэтраў ад Завітой. Насельніцтва прыстасоўвалася да новых, гэтым разам польскіх парадкаў.