Лістапад 2008

  1. Тэрмінова патрэбна дапамога

    Малады беларускамоўны пастар царквы “Боскі дар” Юрась Сьмірноў, таксама вядомы сярод эвангельскіх вернікаў як перакладчык кнігі “Хлеб наш надзённы”, знаходзіцца ў коме ў сталічным шпіталі нумар пяць. З суботы з 25 кастрычніка 2008 году — ужо дзясятыя суткі. Прызначанае лячэньне не дапамагае, ёсьць падазрэньне, што дыягназ вызначаны недакладна. Вельмі патрэбная малітоўная і матэрыяльная дапамога, бо можа спатрэбіцца транспартацыя хворага за мяжу. Тэлефон ягонае сям’і 8-029-563-60-59 (МТС), тэлефон доктара 296-43-89

  2. Хэлоўін ці Урачыстасць Усіх Святых?

     

     

    Што такое Хэлоўін? Для адных — гэта маргінальная з’ява ў беларускай культуры, не вартая ўвагі. Для іншых — гэта нагода «проста» забавіцца і пагуляць. Але ці добрая гэта нагода для забавы, і ў чым прымаюць удзел некаторыя хрысціяне, «святкуючы» Хэлоўін?

    Як вядома, маскараднае «святкаванне» апошняга дня кастрычніка прыйшло да нас пад уплывам сучаснай амерыканскай культуры. Назва гуляння — «Halloween» — паходзіць ад скарачэння двух выразаў: «All Hallow Day» (Дзень Усіх Святых) i «All Hallow Evening» (Вечар Усіх Святых).

Старонкі