Мюзікал CREDO
08.05.2005Творчая студэнцкая ініцыятыва CREDO правяла на філфаку БДУ (6 траўня) прэзэнтацыю пасхальнага мюзікла “Адно жыцьцё – Адін шанец”. У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсітэце такая ж пастаноўка мусіла адбывацца 3 траўня, але адмністрацыя ўнівэрсітэта яе адмяніла. Для мюзікла была запісаная арыгінальная музыка, дэманстраваліся фрагмэты з фільму “Пакуты Хрыстовы”. У пастаноўцы апавядалася пра чалвека, які прайшоў спакусы уладай, распустай і грашыма і, урэшце, навярнуўся да Бога. Галоўную ролю выканаў нігерыйскі студэнт Тары.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19