Пасхальнае паломніцтва на святую гару Грабарку

Брацтва праваслаўнай моладзі Польшчы ласкава запрашае ўзяць удзел у 27-ым Пасхальным паломніцтве праваслаўнай моладзі на Святую Гару Грабарку 12-14 траўня 2006 г. і ў папярэдняй сустрэчы, на працягу якой будзе магчымасць наведаць Варшаву, Беласток (і наваколле), бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнымі вернікамі з Польшчы і іншых краін, а на Грабарцы адчуць атмасферу адзінства праваслаўнай моладзі, сабранай у духоўным цэнтры Польшчы.

Святая гара Грабарка – гэта самае важнае месца для праваслаўных палякаў, якое адрозніваецца глыбокай намоленай цішынёй, якую можна слухаць гадзінамі. На гэтай гары знаходзіцца жаночы манастыр у гонар святых Марфы і Марыі.

Пачынаючы з XVIII стагоддзя святая гара Грабарка стала вельмі вядомай дзякуючы шматлікім паломніцтва. З гэтага часу людзі сустракаюцца на гэтым месцы, каб разам маліцца і праслаўляць Бога.

Запоўненыя заяўкі і пытанні можна дасылаць да 30.04.2006 на наступны адрас: MSZ_BMP@yahoogroups.com

Скачаць заяўку можна тут

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: