Кардынал Сьвёнтак выходзіць на пэнсію

Учора рымскі папа Бэнэдыкт XVI прыняў рашэньне аб вызваленьні з пасады Менска-Магілёўскага мітрапаліта ,кардынала Казімера Сьвёнтка. 91-гадовы беларускі кардынал пакінуў сваю пасаду згодна з каталіцкім кодэксам кананічнага права. Сёньня Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі абрала свайго новага старшыню. Ім стаў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Кардынал Казімер Сьвёнтак сам папрасіў папу аб пераходзе на пэнсію. Паводле кананічнага права, герархі Касьцёлу сыходзяць на пэнсію, дасягнуўшы 75 гадоў. Але часам бываюць выключэньні. Казімер Сьвёнтак узначальваў каталіцкі Касьцёл у Беларусі з 1991 году. У 1994 годзе папа Ян Павал ІІ надаў яму годнасьць кардынала. З 1999 году ён быў старшынём Канфэрэнцыі біскупаў Беларусі.

Разам з тым, папа прызначыў Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесвійскага і дапаможнага Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мітрапалітальнай сталіцы.

Кардынал Казімір Свёнтэк, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі, якому 21 кастрычніка гэтага года споўніцца 92 гады, працягне выконваць абавязкі Пінскага Апостальскага Адміністратара ad nutum Sanctae Sedis.

Таксама 14 чэрвеня 2006 г., завяршаючы ХХІХ Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кардынал Казімір Свёнтэк папрасіў вызваліць яго ад пасады Старшыні названай Канферэнцыі ў сувязі з тым, што ён ужо не з’яўляецца дыяцэзіяльным біскупам (пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 376). Вядома, што займаць пасаду Старшыні Канферэнцыі Епіскапату могуць толькі дыяцэзіяльныя біскупы і тыя, хто прыраўнаваны да іх у правах.

У са Статутам, тэрмін паўнамоцтваў Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі працягваецца тры гады. Гэтыя паўнамоцтвы могуць быць працягнутыя на наступны тэрмін у выніку тайнага галасавання на Пленарным пасяджэнні. Такая ж норма дзейнічае ў адносінах іншых пасадаў у Канферэнцыі, сярод якіх пасады Намесніка Старшыні і Генеральнага Сакратара. Пасады Старшыні, Намесніка Старшыні, Генеральнага Сакратара і іншых кіраўнікоў вызначаюцца Кодэксам Кананічнага Права і Статутам Канферэнцыі, а таксама падстатутнымі актамі.

Кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны Старшынёю на Устаноўчым Сходзе 11 лютага 1999 г. У далейшым на ХІІ Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 5 сакавіка 2002 г., і на ХХІІІ Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 28 снежня 2004 г., яго паўнамоцтвы былі працягнутыя на два наступныя трохгадовыя тэрміны. Цяперашні, трэці тэрмін, павінен быў скончыцца 11 лютага 2008 г.

На Пленарным пасяджэнні пасада Старшыні была сёння даверана Аляксандру Кашкевічу, біскупу Гродзенскаму, які да гэтага часу з’яўляўся Намеснікам Старшыні. На згаданым Пасяджэнні пасада Намесніка Старшыні была даверана Яго Эксцэленцыі Уладзіславу Бліну, біскупу Віцебскаму.

Крыніца:

Ріма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі

Рубрыка: