Беларускія ўлады па-ранейшаму парушаюць права на свабоду рэлігіі
19.09.2006Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб свабодзе сумленьня ў розных краінах сьвету. Дакумэнт падрыхтаваны дзярждэпартамэнтам ЗША. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца, што “хаця за мінулы год назіраліся пэўныя паляпшэньні, права на свабоду рэлігіі застаецца ў Беларусі няроўным для розных канфэсіяў”.
У справаздачы дзярждэпартамэнту гаворыцца, што беларускія ўлады працягваюць абмяжоўваць дзейнасьць многіх рэлігійных групаў, выкарыстоўваючы жорсткія ўмовы закону аб свабодзе рэлігіі, прынятым 4 гады таму. Паводле справаздачы, хаця ў Беларусі няма афіцыйнай царквы, аднак Беларуская праваслаўная царква мае дзяржаўныя прэфэрэнцыі ў параўнаньні зь іншымі рэлігійнымі аб'яднаньнямі.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што беларускія ўлады “працягваюць запалохваць, штрафаваць і затрымліваць прыхільнікаў розных веравызнаньняў”.
Крыніца:
Апошнія навіны