Пілігрымка даверу на зямлі: Заграб, 28.12.2006-01.01.2007
26.10.2006У канцы кожнага года супольнасьць Тэзэ арганізуе вялікую сустрэчу еўрапейскай моладзі ў адным з найбуйных еўрапейскіх гарадоў. У гэтых сустрэчах, якія з'яўляюцца часткай пілігрымкі даверу на зямлі, прымаюць удзел шматлікія тысячы маладых людзей з ўсёй Еўропы і нават з іншых кантынентаў. Сёлетняя сустрэча адбудзецца ў Заграбе (Харватыя), з 28 сьнежня 2006 па 1 студзеня 2007. Кульмінацыя шматлікіх месяцаў падрыхтоўкі як для жыхароў горада, якія рыхтуюцца да прыёму гасьцей, так і для тых, хто рыхтуецца да паездкі ў Заграб, стане магчымасьць сумеснай малітвы і зносін з моладдзю з мноства краін.
“Калі мы адпраўляемся зараз у паломніцтва даверу на зямлі з моладдзю з ўсіх кантынентаў, то гэта адбываецца таму, што мы ўсведамляем, наколькі неабходны зараз мір. І, магчыма, гэтая тэма захопіць нас настолькі моцна, што мы паспрабуем адказаць сваім жыццём на наступныя пытанні: “Ці магу я несці давер тамака, дзе я жыву? Ці гатовы я лепш і лепш разумець іншых?” – сказаў брат Рожэ, на сустрэчы ў Лісабоне, 2004 год.
Чаму будзе прысьвечана сустрэча ў Заграбе?
• Удзел у сустрэчы, што заклікае да пошуку прымірэньня на ўсіх узроўнях – як у вялікай сям'і народаў, так і сярод тых, хто ёсьць вакол нас у штодзённым жыцьці.
• Прыём у сем'ях і парафіях Заграба дапаможа нам дасягнуць міру і даверу паміж вельмі рознымі людзьмі.
• Мы будзем маліца ўсе разам як адна вялікая супольнасьць ў адным з раёнаў гораду: гэта будзе час, каб наблізіцца да славы Госпада і каб пачуць Яго.
• У парафіях, дзе мы будзем знаходзіцца, мы сустрэнем людзей, чые абавязкі перад іншымі заахвоцяць нас у тым, што мы мусім рабіць дома.
Колькі пытаньняў:
• Ці гатовы я да актыўнага удзелу ў Сустрэчы і падрыхтоўцы да яе; што гэта для мяне значыць?
• Што зраблю, каб падрыхтоўка да ўдзелу наблізіла мяне да Хрыста і людзей - з кім сустракаюся штодня і хто жыве далёка?
• Як знайду час на тае, каб спыніцца на ціхую малітву, каб лепш зразумець: як Пілігрымка Даверу дапасуецца да майго штодзённага жыцьця?
• Якія дасьвядчэньні возьму з сабой, каб дзяліца з тымі, каго сустрэну?
• У які спосаб жывуць Эвангельлем людзі ў маёй краіне, мясцовасьці, парафіі ці супольнасьці?
• Што для мяне ёсьць найважнейшым?
Прыкладная праграма:
28 сьнежня – пыманьне ў сем'і і хрысьціянскія супольнасьці Заграба ці яго ваколіц. Штодня а 8:30-11:00 нас чакае малітва, разважаньні, а затым праца ў групках. Штодня двойчы, у 13:15 і 19:30, - супольная малітва для ўсіх (у велькіх, спецыяльна аздобленых залях), а па палудню - тэматычныя спатканьні. 31 сьнежня у 23:00 у кожнай парафіі: малітва за мір, а ў завяршэнне - "фэст нацый".
Разьмяшчэньне: умовы пілігрымкавыя - у семьях ці парафіяльных і школьных залях; таму трэба мець турыстычны дыванок і спальнік.
Выезд: 25-26 сьнежня 2006, вечар.
Прыезд: да вечара 3 студзеня 2007.
Узрост: У Еўрапейскай сустрэчы можа браць удзел моладзь, што дасягнула 16 год.
Абмежаванні для групы (50 чалавек): Моладзь ад 16 да 17 год – ня больш 10 асоб;
Моладзь ад 18 да 29 год – без абмежаванняў;
Дарослыя ад 30 і вышэй – ня больш 2 чалавек;
Сям’я (маці\бацька з дзіцём 7-14 год) – ня больш за 1 ;
Жанатыя пары – ня больш за 3.
Прыкладныя выдаткі:
Унёсак пілігрыма – 20 (40 – каму за 29 год) еўра. + дарога – 80 еўра + начлегі - 20 еўра + незапланаваныя выдаткі - 15 еўра.
Якія дакуманты мусяць быць прадстаўленыя для залічэння ў групу пілігрымаў?
1. Рэкамендацыя сьвятара
2. Умовы;
3. Анкета;
4. Копія пашпарта (29, 31, 32-33 старонкі);
5. Грошы у памеры 50 еўра (незваротная сумма!).
Пакет дакумантаў можна скачаць тут.
Апошні тэрмін прадстаўлення дакумантаў: 26 кастрычніка 2006 году (чацьвер)!!!
Кантакт: тэл. 8 029 3246971, e-mail: piligrinus@sdb-by.org
Крыніца:
Апошнія навіны