Ліст мітрапаліта Філарэта ў Адміністрацыю Прэзідэнта

Прэс-служба Беларускага Экзархату паведамляе, што 15 снежня гэтага году ў Адміністрацыю Главы дзяржавы накіраваны ліст мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з просьбай пракаменаваць артыкул ак. А.Рубінава, нам.главы Адміністрацыі Прэзідэнта, надрукаваны 12 снежня ў газ."Советская Белоруссия", якая, паводле меркавання Мітрапаліта, утрымлівае "некарэктныя выказванні і абразлівыя для вернікаў палажэнні". Пра гэта паведамляе агенцтва навінаў TUT.BY са спасылкай на БелаПан.

Паведамленне наступнага зместу: "18.12.2006

В газете «Советская Белоруссия» 12 декабря сего года опубликована статья первого заместителя главы Администрации Президента Беларуси, академика Анатолия Рубинова «Наука и общество», которая, по мнению Церкви, имеет целью дезавуировать систему церковно-государственных отношений в Республике Беларусь. Пресс-служба Белорусского Экзархата сообщает, что 15 декабря сего года в Администрацию Главы государства направлено письмо митрополита Минского и Слуцкого Филарета, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с просьбой прокомментировать названную публикацию, содержащую также некорректные высказывания и оскорбительные для верующих положения." было размешчанае на афіцыйным партале Беларускай Праваслаўнай Царквы, але у хуткім часе гэтае паведамленне знікла, захаваўшыся аднак, у кэшы пошукавых сервераў: напрыклад, гл.: кэш Гугла

Нагадаем, што сёння, 20 снежня, у Мінскім Доме Міласэрнасці адбываецца пасяджэнне Сіноду БПЦ, а заўтра, 21 снежня плануецца сустрэча членаў Сінода з Прэзідэнтам РБ Аляксандарам Лукашэнкам.

Крыніца:

Царква

Рубрыка: