Пасяджэнне Сіноду БПЦ
20.12.200620 снежня ў Мінскім Доме Міласэрнасці адкрылася чарговае пасяджэнне Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сінод БПЦ з'яўляецца вышэйшым органам кіравання Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўcкага Патрыярхату) і складаецца з архіярэяў, якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі, размешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Цяпер такіх архіярэяў 10.
21 снежня плануецца сустрэча членоў Сінода з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашенкам. Гэтым разам сустрэча адбываецца ў акалічнасцях некаторай напружанасці ў сувязі з публікацыяй 12 снежня ў газ. a href="http://sb.by">"Советская Белоруссия" артыкула ак. А.Рубінава, нам.главы Адміністрацыі Прэзідэнта, якая, паводле меркавання Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, выкладзенаму ў лісце з Адміністрацыю Прэзідэнта в Администрацию Главы государства, утрымлівае "некарэктныя выказванні і абразлівыя для вернікаў палажэнні".
Як чакаецца, заўтрашняя сустрэча дапаможа высветліць, у якой ступені дадзеная публікацыя афіцыйнай асобы, адказнай у прэзідэнцкай Адміністрацыі за дзяржаўную ідэалогію, у цэнтральнай дзяржаўнай газеце, заснавальнікам якой з'яўляецца Адміністрацыя, адлюстроўвае сапраўдны погляд дзяржаўнага кіраўніцтва на царкву.
Крыніца:
Апошнія навіны