Круглы стол

27 сакавіка на базе прыхода іконы Божай Маці "Ўсіх тужлівых Радасць", сайт якога з'яўляецца адным з самых высокатэхнічных сайтаў у беларускім інтэрнэце, адбудзецца чарговая канферэнцыя "Праваслаўны інтэрнэт Беларусі: ад творчай свабоды да адказанага служэння". Мяркуецца, што канферэнцыю наведаюць і выступяць з дакладамі Сяргей Чапнін (адказны рэдактар газеты "Церковный вестник"), Аляксандар Дзятлаў (старшыня Супольнасці праваслаўных веб-распрацоўшчыкаў), Іван Мазурэнка (адміністратар каталогу "Православное Христианство.РУ") - вядомыя дзеячы расейскага праваслаўнага Інтэрнэту. Тэмы дакладаў - звычайны для такіх канферэнцый "Царква і Інтэрнэт: асаблівасці камунікацыі ў сучасным свеце", "тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні распрацоўкі і падтрымкі інтэрнэт-сайтаў", "Праваслаўны інтэрнэт: асноўноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця", "Пра прыярытэтныя задачы праваслаўнага Рунэта Беларусі".

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: