Затрыманні у царкве "Ян Прадвеснік"
28.05.200727 мая ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя замежны прапаведнік грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік і пратэстанцкі святар Антоній Бокун. Як паведаміў БелаПАН юрыст Сяргей Луканін, абодва яны дастаўленыя ў УУС Цэнтральнага раёну гораду.
Павродле словаў С.Луканіна, прыкладна а 12.30 дзесяць міліцыянтаў, палова з якіх была ў цывільнай вопратцы, без дазволу ўвайшлі ў прыватны дом Антонія Бокуна - пастара сталічнай царквы "Ян Прадвеснік" Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (Далгінаўскі тракт, 54а), дзе праводзілася богаслужэнне. "У богаслужэнні, якое супрацоўнікі сілавых структураў запісалі на відэакамеру, удзельнічаў намеснік епіскапа Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай Сяргей Цвор. Пасля заканчэння богаслужэння былі затрыманыя Антоній Бокун і прапаведнік Яраслаў Лукасік.
Прычым Бокун і Лукасік пагадзіліся паехаць у РУУС Цэнтральнага раёну толькі пасля таго, як капітан Алексіевіч паабяцаў, што да затрыманых будзе дапушчаны юрыст. Аднак, нягледзячы на слова афіцэра, мяне да святароў не дапусцілі", - сказаў С.Луканін.
Нагадаем, што паводле рашэння Мядзельскана РАУС (Мінская вобласць) Я.Лукасік да 7 чэрвеня павінен пакінуць межы Беларусі. Яму інкрымінуецца "дзейнасць, накіраваная на прынясенне шкоды нацыянальнай бспецы Рэспублікі Беларусь у сферы міжканфесійных стасункаў".
Прапаведнік Яраслаў Лукасік зьвярнуўся у суд са скаргай. Ён прасіў патлумачыць сапраўдную прычыну сваёй дэпартацыі. Грамадзянін Польшчы мае права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 7 чэрвеня.
На пастара Царквы "Яна Прадвесьнік" Антонія Бокуна супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску склалі пратакол за тое, што ён ладзіў несанкцыянаванае ўладамі набажэнства. Гэтую ноч пастар правядзе ў турме на Акрэсцьніна.
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёну Менску над адбудзецца суд над Антоніем Бокунам
Міліцыянты адпусьцілі другога затрыманага служыцеля Царквы "Ян Прадвесьнік" грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка.
Глядзець фотарэпартаж
Крыніца:
Апошнія навіны