Ў Савет Рэспублікі прызначаюцца протаіерэй Фёдар Поўны і Анатоль Рубінаў
12.09.2008Мінгарвыканкам і Мінгарсавет на сумесным пасяджэнні вылучылі 8 кандыдатаў у члены савета рэспублікі нацыянальнага сходу ад горада Мінска.
Прадстаўляючы прэтэндэнтаў на сенатарскае крэсла, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгавыканкама Валянцін Сітнік нагадаў, што савет рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Кандыдаты ў члены верхняй палаты выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска (па 8 чалавек ад кожнага рэгіёну) на пасяджэннях мясцовых Саветаў базавага ўзроўню. Акрамя таго, 8 сенатараў указам назначае Прэзідэнт. У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэкса Беларусі права вулучэння належыць прэзідыуму мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і выканаўчаму камітэту.
Сёння на сумесным пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама прайшоў першы этап выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў ад Мінска. Яго ўдзельнікі аднагалосна прагаласавалі за 8 прадстаўнікоў ад беларускай сталіцы. Імі сталі: былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Канадзе Ніна Мазай, намеснік дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Антаніна Морава, старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў, протаіерэй Фёдар Поўны, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, прафесар, акадэмік НАН, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Анатоль Рубінаў, першы намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Яўген Смірноў і старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін.
Нагадаем, што Анатоль Рубінаў, вышэйшы чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, які займаецца пытаннямі ідэалогіі, вядомы, у прыватнасці, тым, што два гады таму выступіў у газеце"Советская Белоруссия" з заклікамі кардынальна абмежаваць ролю рэлігіі ў беларускім грамадстве. Гэтая публікаця вызвала негатыўную рэакцыю з боку вядучых рэлігійных канфесій краіны, у тым ліку і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Вылучэнне ж у верхнюю палату парламента главы каардынацыйнай рады знешніх сувязей Беларускага Экзархату, настаяцеля храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіярэя Фёдара Поўнага ўступае у супярэчанне з уставамі Асноваў сацыяльнай канцэпцыі РПЦ, якая, у прыватнасці, абвяшчае:
"Немагчымы ўдзел царкоўнага Свяшчэннаначалля і свяшчэннаслужыцеляў, а адпаведна, і царкоўнай Паўнаты, у дзейнасці палітычных арганізацый, у перадвыбарных працэсах, такіх, як публічная падтрымка палітычных арганізацый ці асобных кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, агітацыя і г.д. Не дапускаецца вылучэнне кандыдатур свяшчэннаслужыцеляў на выбарах любых органаў прадстаўнічай улады ўсіх ўзроўняў".
Крыніца:
Апошнія навіны