Купал-цыбуліна на Уваскрасенскіх храме г. Клецка - парушэнне архітэктурнай цэласнасці помніка. ФОТА

Як мы паведамлялі раней, з ініцыятывы прот. Матфея Белавуса, на даху былога дамініканскага касцёлу ў Клецку была змешчаная купал-цыбуліна. Паводле інфармацыі афіцыйнага парталу БПЦ, 11 лістапада на храм у гонар Уваскрасення Хрыстовага г. Клецка, дзе настаяцелем з'яўляецца благачынны Клецкага благачыння прот. Матфей Белавус, быў усталявалы купал з крыжом: "Царква пабудаваная ў 17 стагоддзі і з'яўляецца помнікам архітэктуры. Намаганнямі кліра, прыхажан і пры падтрымцы дзяржавы вядзецца абнаўленне храму, апошнім плёнам якога стала ўзнаўленне дахоўкі. Крыж і купал, асвечаныя на свята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, 11 лістапада былі ўсталяваныя над алтарнай часткай храму (іх вышыня складае 6 метраў)".

Тым часам, паводле меркавання дзеячаў культуры, змяшчэнне купалу-цыбуліны на гэты помнік архітэктуры - былы касцёл дамініканскага кляштару канца XVII ст., парушае яго архітэктурную цэласнасць.

Паводле "Нашай нівы", Антон Астаповіч, старшыня ГА "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" нагадаў, што былы касцёл "з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі", і, паводле словаў грамадскага дзеяча, "Міністэрства культуры накіравала ў Клецкі райвыканкам афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што дзеянні а. Матфея пярэчаць заканадаўству".

 

Фотаздымак http://church.by

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: