Iван Чарота можа стаць членам Сербскай акадэмii навук
Як паведаміла газетаНародная воля 7 лістапада ў №169-170, кандыдатура беларускага перакладчыка Івана Чароты прапанавана і будзе разглядацца для ўнясення ў склад пастаянных членаў Сербскай акадэміі навук, пра што абвесціў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Сербіі ў Беларусі Срэчка Джукіч. Паводле ягоных словаў, на якія спасылаецца "Народная воля", у Сербіі высока ацэньваюць творчасць Івана Чароты, ён узнагароджаны ордэнам Святога Савы Сербскае Праваслаўнае Царквы.
Іван Чарота, член Брацтва Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх у г. Мінску, член Біблейнай камісіі Беларускае Праваслаўнае Царквы, аўтар кнігі "Беларуская мова і Царква", узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне". Апроч сваёй царкоўнай дзейнасці, Іван Аляксеевіч - вядомы навукоўца, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ. За 25 год ён выдаў амаль 50 кніг па сербскай тэматыцы, апублікаваў каля тысячы перакладаў з сербскай на беларускую мову і з рускай на сербскую, з'яўляецца старшынёй таварыства "Беларусь - Сербія", і пад яго кіраўніцтвам рэалізуецца праект "Белая Русь — сястры Сербii" у межах якога плануецца аднавiць разбураны храм святой Петкі (Параскевы Пятніцы) у сяле Дрэнік (Косава).
Сербскі нумар праваслаўнага часопіса "Праваслаўе ў Беларусі і свеце" быў таксама натхнёны Іванам Чаротам.
Крыніца:
Апошнія навіны
