Драўляную Спаса-Праабражэнская царкву ў в. Порплішча абіваюць пластыкам ФОТА

Як паведамляе партал заходняга Паазер'я, у в. Порплішча Докшыцкага раёну Полацкай епархіі старажытную драўляную Спаса-Праабражэнскую царкву, збудаваную ў 1627 г., перабудаваную ў 1794 г., помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму, абіваюць пластыкам. Пры гэтым адзначаецца, што невядома, ці ўзгоднены план рэканструкцыі з адпаведнымі стурктурамі, і, спасылаючыся на меркаванне мясцовага ананімнага краяўзнаўцы, сцвярджаецца, што ў выніку "пераўтварэння старажытнай царквы ў мадэрны храм" "губляецца адметнасць будынку, зневажаецца гісторыя".

Мноства старажытных харамаў Беларусі знаходзяцца ў жалобным стане, у прыходаў і настаяцела не стае сродкаў для таго, каб правесці рэканструкцыю такім чынам, каб захаваць адметнасць будынкаў, таму часта даводзіцца ахвяраваць архітэктурнай каштоўнасць для таго, каб храм уцяпліць, адрамантаваць.

 

Фотаздмак Ул. Скрабатуна, westki.info

Вось так царква выглядала раней:

 

 

Фотаздымкі http://churchby.info

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: