Семінар па сацыяльным вучэнні РПЦ ва ўмовах эканамічнага крызісу прайшоў на базе Інстытута тэалогіі БДУ пры падтрымцы фонда К.Адэнауэра
27.03.200926 сакавіка ў Мінску прайшоў семінар на тэму "Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай Царквы ў сучаснай эканамічнай сітуацыі", арганізаваны Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам у гонар св.Мяфодзія і Кірыла, Інстытутам тэалогіі БДУ, пры падтрымцы фундацыі К.Адэнауэра (Нямеччына). Семінар адбываўся напярэдадні XV Міжнародных Кірыла-Мяфодзеўскіх Чытанняў, якія пройдуць у Мінску 21-24 траўна і тэмай якіх стане наступная: "Духоўныя падмуркі сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці сучаснага грамадства".
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў Беларусі, а таксама навукоўцы-эканамісты: д.эк.н., загадчык кафедры бізнэс-мэнэджэмэнта Вышэйшай школы кіравання і бізнэсу БДЭУ С.Лукін, д.эк.н., праф. кафедры "Фінансы і крэдыт" Санкт-Пецярбургскай Акадэміі кіравання і эканомікі дыяк. К.Голубеў, а таксама дацэнт кафедры філасофіі Гомельскага Дзяржуніверсітэта В.Адзіночанка.
Варта нагадаць, што на базе Інстытута тэалогіі БДУ было заснаваная Хрысціянская эканамічная супольнасць, пасяджэнне якой на тэму "Духоўныя аспекты прычын фінансава-эканамічнага крызісу" адбылося 11 студзеня 2008 г., а 4 лютага 2009 г. Хрысціянскі адукацыйны цэнтр правёў семінар на тэму "Духоўныя падмуркі эканамічнай дзейнасці". Прайшоўшы сёння семінар стаў працягам дадзеных абмеркаванняў.
Фундацыя Конрада Адэнауэра у дадзены момант рэалізуе праграму "Сацыяльнае вучэнне Праваслаўнай Царквы", у якой бяруць удзел багасловы, інтэлектуалы, святары з шэрагу Еўрапейскіх краінаў (у т.л.Беларусі), якія прадстаўляюць розныя памесныя Цэрквы - Баўгарскую, Канстанцінопальскі Патрыярхат, Румынскую, Рускую, Сербскую, Эладскую, а таксама непрызнаныя - Кіеўскі Патрыярхат і Македонскую Праваслаўную Царкву.
Прадстаўніцтва Фундацыі Конрада Адэнаўэра па Беларусі: http://www.kas.de/proj/home/home/115/21/index.html
Крыніца:
Апошнія навіны