Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Беларусі Лукашэнку

Ватыкан, 27 красавіка 2009 г. (СІВ) - Прэс-офіс Святога Прастолу апублікаваў сёньня наступнае камунікэ:

"Сёньня раніцай, Ягоная Святасць Бенедыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Аляксандра Лукашэнку, прэзідэнта Беларусі. Пасля гэтага Прэзідэнт, у суправаджэнні міністра замежных справаў С.Мартынава, сустрэўся з Дзяржсакратаром Тарчызіё Бэртонэ і Архіепіскапам Дамінікам Мамберці, сакратаром па сувязях з дзяржавамі.

Цягам дыскусіі, якая праходзіла ў пазітыўнай атмасферы, была нададзеная ўвага разнастайным пытанням, што тычацца дачыненняў паміж верай і розумам, міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу. Таксама была нададзеная ўвага міжнародным пытанням, звязаным з прасоўваннем міра і сапраўднага прагрэсу чалавецтва, а таксама пэўных унутраных праблемаў краіны, якія тычацца Каталіцкай Царквы ў Беларусі і перспектываў больш глыбокага супрацоўніцтва паміж бакамі. У заключэнні, было адзначана, што узаемаадносіны паміж каталіцкімі і праваслаўнымі супольнасцямі можна ахарактарызаваць як іх мірнае суіснаванне".

 

OP/VISIT/LUKASHENKO                                                            VIS 090427 (160)

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: