Два купалы праваслаўных цэркваў пацярпелі ад прыродных з'яваў у Беларусі

1 ліпеня ў розных канцах Беларусі адбыліся надзвычайныя з'явы, пры гэтым, надзвычай падобныя. А 16:30 у в. Аксакаўшчына Мінскага раёну ў царкву Ватапедскай іконы Божай Маці «Уцеха й Суцяшэнне» ў часе навальніцы патрапіла шаравая молнія, у выніку чаго, як паведаміў інфармацыйнаму парталу Sobor.by настаяцель гэтага храму святар А.Васюкевіч, купальная частка царквы, будаўніцтва якой яшчэ не скончана, згарэла, нягледзячы на тое, што была выкліканая пажарная брыгада.

Праз паўгадзіны, а 17:00, у іншым кутку Беларусі – в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласці – пранесся смерч, якія сарваў дзве страхі разам са страпіламі і малы купал царквы, на шчасце, абыйшлося без чалавечых ахвяраў.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: