Візіт у Беларусь пакуль не ўваходзіць у планы Папы

Ватыкан апублікаваў каляндар літургічных урачыстасцей на чэрвень-верасень 2009 г. з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI, сярод запланаваных мерапрыемстваў візіту ў Беларусь няма, затое ёсць некалькі мерапрыемстваў і візітаў унутры Італіі, а таксама апостальскі візіт у Чэхію.

Каляндар (паводле OCL/CELEBRATIONS JUNE SEPTEMBER/...VIS 090601 (210))

ЧЭРВЕНЬ

−    Чацвер, 11 чэрвеня: Урачыстасць Божага Цела ў базіліцы Св. Яна Латэранскага ў Рыме, імша і ўрачыстая працэсія.

−    Пятніца, 19 чэрвеня: Урачыстасць Святога Сэрца Іісуса і адкрыццё Году святарства

−    Нядзеля, 21 чэрвеня: Пастырскі візіт у Сан-Джавані-Ратонда (Італія)

−    Нядзеля, 28 чэрвеня: Вячэрня ў базіліцы Св. Паўла па-за Сцяной у гонар заканчэння Году Св.  ап. Паўла.

−    Панядзелак, 29 чэрвеня: Урачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла, імша ў Ватыканскай базіліцы, уручэнне паліяў новым мітрапалітам.

ЖНІВЕНЬ

−    Субота, 15 жніўня: Урачыстасць Небаўзяцця, імша ў прыходзе св. Фамы Віланоўскага ў Кастэль Гандольфа.

               

ВЕРАСЕНЬ

 

−    Нядзеля, 6 верасня: Пастырскі візіт ў Вітэрбо-Баньёрэджыа (Італія)

−    Субота 26 верасня – Панядзелак 28 верасня: Апостальская вандроўка ў Чэскую Рэспубліку, дзе, як вынікае з камунікэ Прэс-службы Святога пасаду (OP/PAPAL TRIP/CZECH REPUBLIC, VIS 090601 (150)), выдадзенага пасля сустрэчы Папы Рымскага Бенедыкта XVI і Прэзідэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стара Балеслаў.

На запрашэнне ж Беларускага Прэзідэнта А. Лукашэнкі наведаць Беларусь Папа Рымскі пакуль не адказаў. І відавочна, пакуль няма падставаў казаць і пра мажлівую сустрэчу ў Беларусі Папы і Патрыярха Кірыла, які адведае Беларусь з архіпастырскім візітам у канцы верасня 2009 г., акурат, калі Папа будзе ў Чэхіі.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: