5 верасня ў Слонімскім раёне адбудзецца хрэсны ход у памяць пакутніка-прападобнага архімандрыта Серафіма Жыровіцкага

 

Як паведамілі ў Наваградскім епархіяльным упраўленне, 5 верасня, напярэдадні дня памяці пакутніка-прападобнага архімандрыта Серафіма Жыровіцкага (Шахмуця), закатаванага ў 1946 г. савецкімі ўладамі ў канцлагеры за місіянерскую дзейнасць у гады Другой Сусветнай вайны. Удзельнікі збяруцца а 8:00 ля сценаў Слонімскага Свята-Дабравешчанскага жаночага манастыра і пойдуць да храма ў гонар пакутніка-прападобнага Серафіма Жыровіцкага, дзе адбудзецца Боская літругія, якую ўзначаліць архіепіскап Наваградскі і Лідскі Гуры. Пасля агульнай святочнай трапезы вернікі працягнуць свой шлях у Свята-Ўспенскі Жыровіцкі манастыр, у якім нёс свой манаскі послух архімандрыт Серафім, дзе ў галоўным саборы адбудзецца ўсяночнае чуванне ў гонар дня ягонай памяці.

Чытаць больш пра святога Серафіма Жыровіцкага і ягоную місіянерскую дзейнасць у гады акупацыі.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: