Праваслаўная Царква ў Амерыцы абмяркоўвае праблему сэксуальных злоўжыванняў у Царкве

Як паведамляе афіцыйны сайт Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, 24 жніўня ва ўпраўленні Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы адбылася сустрэча, якую ўзначаліў прадстаяцель Царквы - Мітрапаліт Іона, паводле пытання таго, як Царква рэагуе на выпадкі сэксуальных злоўжыванняў. Апроч Мітрапаліта Іоны ў сустрэчы ўзялі ўдзел прот. Аляксандар Гарлаўс, старшыныя суда; прот. Эрык Тосі, сакратар; прот. Майкл Мацко, прот. Феадор Бобаш; протадыяк. Пітэр Данільчык, адвакат Джэймс Спэнсэр і генеральны дарадца ПЦА Тадэуш Войцык.

Сустрэча адкрылася аглядам гісторыі развіцця палітыкі і працэдур ПЦА у адказ на выпадкі сэксуальных злоўжыванняў. Быў адзначаны важны ўнёсак у гэтую справу папярэдніх супрацоўнікаў - у т.л. прот. Аляксея Карлгута і матушкі Элен Гвоздзеў, якая спачыла ў ліпені гэтага году. Паслягістарычнага экскурсу адбылася дыскусія, дзе былі закранутыя пытанні зместу і эфектыўнасці сучаснага Статута Царквы "Палітыка, Стандарты і Працэдуры датычна сэксуальных злоўжыванняў". Было вызначана, што наступныя сферы мусяць быць узятыя пад асаблівы разгляд, у т.л. ажыццяўленне палітыкі і стандартаў на практыцы, а таксама кантроль за іх выкананнем, неабходнасць стварэння офісу па наглядзе за заявамі наконт сэксуальных злоўжыванняў пад кіраўніцтвам Прадстаяцеля Царквы і справаздачнага Святому Сіноду, у якім маюць узяць удзел кваліфікаваныя прафесіяналы, якія будуць прыклікацца да расследаванняў, у выпадку ўзнікнення падобных абвінавачанняў, пры гэтым важна, каб не толькі пісьмовыя скаргі былі неабходнымі для пачатку расследавання, як гэта было раней, але і вусныя заявы таксама мусяць быць расследаваныя. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што неабходна пашыраць адукацыю сярод святароў і царкоўнаслужыцеляў, такім чынам, каб яны лепей разумелі свае абавязкі паводле Статуту, у тым ліку абавязку паведамляць аб выпадках такіх злоўжыванняў паводле законаў шматлікіх штатаў. Што тычыцца імаверных ахвяраў сэксуальных злоўжыванняў, то іх абвінавачанні мусяць быць расследаваныя без патрабаванняў афіцыйных скаргаў на Царкву. Любая помста супраць асобы ці асобаў, якія паведамляюць аб выпадках сэксуальных злоўжыванняў у Статуце будзе жорстка забароненая.

Канчатковае рашэнне аб стварэнні офісу па наглядзе за сэксуальнымі злоўжываннямі мусіць быць прынятае Святым Сінодам, які адбудзецца 1-3 верасня 2009 г.

Прапануем Вашай увазе артыкул матушкі Элен Гвоздзеў "Сэксуальныя злоўжыванні і праваслаўны клір".

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: