Рыма-Каталіцкі Касцёл сёння адзначае 20-годдзе адраджэння ў Беларусі

29 верасня 1989 г. лічыцца днём адраджэння дзейнасці Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, звязаны з патранальнай урачыстасцю Св. Арх. Міхаіла, паведамляе афіцыйны сайт Касцёлу.

25 ліпеня 1989 г. Ватыкан намінаваў біскупам і прызначыў Апостальскім Адміністратарам для каталікоў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча, які праз два гады быў пераведзены на Маскоўскую кафедры. 13 красавіка 1991 г. Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскім Адміністратарам адноўленай Пінскай дыяцэзіі быў прызначаны Казімір Свёнтэк, а Аляксандр Кашкевіч — ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. У 1998-1999 гг. у Беларусь былі прызначаныя дапаможныя біскупы для Гродзенскай (Антоні Дзям'янка) і Пінскай (Казімір Вялікаселец) дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Кірыл Клімовіч), была створаная Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынём якой стаў кардынал Казімір Свёнтэк.

5 ліпеня 1992 г. была створана мітрапалітальная камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры на беларускую мову, якая падрыхтавала да выдання асноўныя літургічныя тэксты і шэраг іншых матэрыялаў.

У 1994 г. пачалі выходзіць каталіцкія часопісы «Дыялог» (Пінская дыяцэзія) і «Ave Maria» (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). У 1995 г. выйшлі першыя нумары квартальніка «Наша вера» і штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня «Каталіцкія навіны».

Штогод засноўваюцца новыя каталіцкія парафіі, будуюцца новыя храмы, павялічваецца колькасць законнікаў і законніц, святароў, вернікаў.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: