Архімандрыт Веніямін (Тупека) будзе епіскапам Барысаўскім
05.03.2010Пастановай Свяцейшага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, пасяджэнне якога прайшло 5 сакавіка ў Маскве, намесьнік Благавешчанскага манастыра ў Лядах архімандрыт Веніямін (Тупека) абраны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам Барысаўскі. Нарачэнне і хіратонію ў епіскапскі сан вырашана правесці ў Маскве.
Архімандрыт Веніямін, у свеце Віталь Іванавіч Тупека, нарадзіўся ў 1968 г. ў г. Лунінцы Брэсцкай вобл. Пасля заканчэння ў 1992 г. Беларускага дзяржаўнага універсітэта паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1996 г. з ступенню бакалаўра багаслоўя. У 1999 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
У 2009 годзе быў дэлегатам на Памесным Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы ад манашаствуючых Мінскай епархіі. З'яўляецца выкладчыкам маральнага багаслоўя ў Мінскай духоўнай семінарыі.
Фота minds.by
Крыніца:
Апошнія навіны