У Менску праводзяцца пікеты ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей

У Менску хрысціяне праводзяць пікеты ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей. Акцыя будзе доўжыцца 29-30 траўня і прымеркаваныя да дня абароны дзяцей.

Як паведамілі ўдзельнікі пікету на вул. Няміга, акцыю арганізавала грамадская арганізацыя “Абарона жыцця каля яго вытокаў”. У акцыі ўдзельнічаюць хрысціяне розных канфесіяў.

Пікеты праводзяцца таксама ў парку Чалюскінцаў, парку Горкага, каля Камароўскага рынку і універмага “Беларусь”.

Фота Кастуся Шыталя

 

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: