Пачала працу зімовая сесія Сіноду РПЦ
06.10.20106 кастрычніка ў Маскве прайшло першае пасяджэнне зімовай сесіі Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
У працы Сінода прымаюць удзел 6 пастаянных членаў і 5 часовых. У якасці часовых членаў Сінода па чарзе запрашаюцца ўсе кіруючыя архірэі РПЦ. Асаблівасцю цяперашняй сесіі з'яўляецца тое, што ў якасці часовага члена ў ёй упершыню прымае ўдзел прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Замяжой (РПЦЗ) - яе Першаерарх, Мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Йоркскі Іларыён.
Як паведамляе Афіцыйны партал РПЦ Патриярхія.Ру , парадак дня Сінода ўключае такія тэмы, як абмеркаванне планаў працы ў рэгіёнах, розныя аспекты знешнецаркоўнай дзейнасці, абранне новага архірэя Рускай Праваслаўнай Царквы, дыскусія па дакуменце, прынятым на пасяджэнні Экспертнага савета «Эканоміка і этыка» пры Свяцейшым Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі, які адбыўся ў ліпені 2010 года ў Кіеве. Таксама членам Сінода трэба будзе разгледзець пытанне аб заснаванні шэрагу новых духоўных навучальных устаноў і адкрыцці некалькіх манастыроў. Будуць таксама абмеркаваны пытанні арганізацыі царкоўнага жыцця ў нядаўна заснаванай мітрапалічай акругі ў Казахстане.
Крыніца:
Апошнія навіны