Ян Павел II абвешчаны благаславёным

Папа Ян Павел II афіцыйна абвешчаны сёння благаславёным Рымска-Каталіцкай Царквы, што азначае дазвол на яго шанаванне на мясцовым узроўне, а таксама пачатак працэсу кананізацыі - прылічэнне да ліку святых на сусветным каталіцкім узроўне. Бэнэдыкт XVI прамовіў формулу беатыфікацыі (прылічэння да благаславёных) падчас імшы ў саборы Святога Пятра ў Рыме. На плошчы Святога Пятра і навакольных вуліцах у гэты час сабралася каля 1 мільёна пілігрымаў з многіх краін свету.

У падножжа папскага стальца былі размешчаны 87 афіцыйных дэлегацый, у тым ліку прысутнічаюць прэзідэнты Польшчы і Італіі, прэм'ер-міністры, кіраўнікі міжнародных арганізацый, рэлігійныя лідэры.

У спецыяльнай срэбнай пасудзіне была выстаўлена галоўная рэліквія цяперашніх урачыстасцяў - ампула з крывёй, узятай у Караля Вайтылы, незадоўга да яго смерці, медперсаналам рымскай клінікі "Бамбин Джэзі".

Акрамя таго, за два дні да беатыфікацыі была вынута з пахавання ў крыпце сабора Святога Пятра труна з целам Яна Паўла II. Да заўтрашняга дня ён будзе знаходзіцца ў саборы.

Сённяшняй імшы папярэднічала ўсяночная служба, якая прайшла на поле старажытнарымскага іпадрома "Чырко Масіма" (Вялікі цырк) з удзелам 200 тыс. вернікаў, у асноўным моладзі.

Цырымонія завершыцца ў панядзелак 2 мая на плошчы Святога Пятра падзячнай імшой, якую правядзе Дзяржаўны сакратар (кіраўнік урада) Святога Прастола кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Пасля гэтага труна з целам Караля Вайтылы будзе перанесена ў алтарную частку сабора, у спецыяльна падрыхтаваную нішу капліцы Святога Себасціана, побач са скульптурай Мікеланджэла "Пьета". Надмагільны камень ад выкрытай магілы будзе перавезены ў Кракаў і змешчаны там у храме, які будзе асвечаны ў імя благаслаўлёнага Яна Паўла II.

Папа Ян Павел II памёр 2 красавіка 2005 году, а ўжо 9 мая гэтага года стала вядома, што Папа Бэнэдыкт XVI дазволіў пачаць працэс беатыфікацыі, хоць, згодна з царкоўнымі усталяваннямі, такі працэс можа пачацца толькі праз 5 гадоў пасля смерці.

Каб быць прылічаным да блажэнным, чалавек павінен здзейсніць цуды. У выпадку з Янам Паўлам II такім цудам прызнана вылячэнне французскай манашкі, якая пакутавала сіндромам Паркінсана і малілася яму ўжо пасля яго смерці.

Ян Павел II стане 11-м благаславёным Папай

Беатыфікацыйны працэс Яна Паўла ІІ

Асаблівасці працэсу беатыфікацыі

 

Рубрыка: