Да Яроменка не пускаюць святара
28.06.2011Палітвязьню Уладзіміру Яроменку адміністрацыя турмы адмаўляе ў сустрэчы з сьвятаром, паведамляе "Наша Ніва".
Як стала вядома сябрам маладафронтаўца, Уладзімір Яроменак ужо некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу са святаром. Аб гэтым юнак піша ў сваіх лістах з-за кратаў. Аднак адміністрацыя мінскага СІЗА № 1 заявы ігнаруе, сустрэчу не арганізоўвае і нават не тлумачыць, чаму зняволенаму нельга сустрэцца са святаром.
У падобную сітуацыю ўжо трапляў Павел Севярынец падчас знаходжання ў «Амерыканцы». Аднак тады адміністрацыя ўстановы спасылалася на адсутнасць адпаведнага памяшкання для сустрэчаў. На «Валадарцы» неабходныя ўмовы ёсць.
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19