Адна з групаў пілігрымаў на шляху да Будслава выказала свой пратэст супраць надзвычайных мераў бяспекі

Многія ўдзельнікі традыцыйнай каталіцкай пілігрымкі ў Будславе былі абураныя тым надзвычайным рэжымам, у якім мела адбыцца свята, у прыватнасці, усім, хто хацеў патрапіць да месца правядзення ўрачыстасцей, даводзілася праходзіць асабісты догляд перад металічнымі турнікетамі, а ўдзельнікам фэсту нельга было праносіць з сабой нават парасоны.

Адна з паломніцкіх групаў, якая выйшла ў шлях на Будслаў з Віцебску пад кіраўніцтвам ксяндза Вячаслава Барка, выказала свой пратэст супраць прыніжальнай працэдуры, з-за якой знікаў увесь святочны ўзнёслы настрой. Перад уваходам на тэрыторыю, што ахоўвалася міліцыяй і была абгароджаная турнікетамі, вернікі ўкленчылі, для таго, каб памаліцца і праспяваць "Магутны Божа", нацыянальнага гімну беларусаў, які, аднак, не прымаецца сучаснай уладай, увасабленнем якой і былі турнікеты на шляху да свята.

Святар спрабаваў праводзіць перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам, з патрабаваннем, каб турнікеты былі прыбраныя, і запэўніваннем, што кіраўніцтва пілігрымкі бярэ на сябе адказнасць за тыя, рэчы, што праносяць паломнікі на фэст, аднак гэта не прывяло да станоўчых зменаў.

Ксёндз Юры Барок так пракаментаваў сітуацыю сайту westki: “Тое, што робіць міліцыя ў Будславе, псуе святочны настрой, гэта брыдка. Бяспеку можна арганізаваць іншым чынам, не загароджваючы прастору, дзе людзі моляцца, міліцэйскімі блок-пастамі. На беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме было паўтара мільёна пілігрымаў, але я не бачыў ніводнага турнікета, не бачыў, каб мясцовая паліцыя спыняла кагосьці і правярала асабістыя рэчы".

Фотарэпартаж з каментарамі сайту westki

Рэпартаж, зняты на аматарскі фотаапарат:

     

 

 

Рубрыка: