Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў секцыі "Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць"

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі пройдзе ў Каўнасе 3-5 кастрычніка 2014 г.

Апісанне секцыі "Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць":

Народнае ўшанаванне і царкоўнае прызнанне святых — гэта дынамічны працэс, які з’яўляецца не толькі праявай рэлігійнай пабожнасці, аднак і выражэннем пэўнай ідэалогіі і ідэнтычнасці — лакальнай, нацыянальнай, рэгіянальнай і нават палітычнай. Святыя — гэта рэферэнтныя для супольнасці асобы, якія вызначаюць узор жыцця і дзейнасці ў супольнасці, яе каштоўнасці, ідэі, задаюць ацэнку гістарычным падзеям. Міждысцыплінарная секцыя засяродзіцца на метадалогіі агіяграфічных штудыяў; даследаваннях як уласна беларускіх святых — ужо кананізаваных і яшчэ не кананізаваных, так і вобразах святых, якія адыгрываюць ролю важных для беларускай культуры персанажаў, своеасаблівасцяў іх асваення; агіяграфічных тэкстаў як у форме жыційнай літаратуры, так і ў форме літаратуры летапіснай і мастацкай; сувязі шанавання тых ці іншых гістарычных ці міфалагічных персанажаў з пэўнымі ідэямі; канфесійных і рэгіянальных інтэрпрэтацыях асобаў і іх гістарычнай ролі, крыніцаў патэнцыйных канфліктаў; канфесійнай агіяграфічнай палітыцы; ролі святых у фармаванні і падтрыманні супольнасці і яе ідэнтычнасці.

Поўны спіс секцыяў і тэматычных блокаў.

Апошні тэрмін падачы заявак - 2 чэрвеня 2014 году.

Падаць заяўку можна тут.

Рубрыка: