Новым кіраўніком Украінскай Праваслаўнай Царквы стаў Мітрапаліт Ануфрый

Сабор епіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы ў Кіева-Пячэрскай Лаўры, у якім узялі ўдзел 82 архіярэя, 13 жніўня абраў новым Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны, Прадстаяцелем Царквы ў Украіне, Месцазахавальніка Кіеўскай мітрапалічай кафедры мітрапаліта Чарнавіцкага і Букавінскага Ануфрыя. За яго ў першым туры аддалі галасы 36 епіскапаў, а ў другім туры - 46.

Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (III.9) прадугледжвае, што менавіта епіскапскі сабор, які складаецца з украінскіх архіярэяў, мае права абіраць Кіеўскага Мітрапаліта, у адрозненне ад Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнік якой прызначаецца рашэннем Сіноду ў Маскве.

Выбары праходзілі ў нестабільнай палітычнай абстаноўцы, абумоўленай вайной на Паўднёвым Усходзе Украіны, што, аднак не прывяло да рэзкай канфрантацыі сярод епіскапату, а вынікі выбараў не сталі нечаканасцю.

Рубрыка: