У канцы жніўня у Мінску адкрыецца традыцыйны фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў «Magnificat»

Міжнародны каталіцкі фестываль «Magnificat» cёлета пройдзе з 30 жніўня па 3 верасня, паведамляе партал catholic.by. Па традыцыі апошніх гадоў ён распачнецца ў Мінску, пасля чаго пераедзе ў Глыбоцкі раён Віцебшчыны. 
У асноўнай конкурснай праграме фестываля — 43 фільмы, з якіх адзінаццаць стужак — беларускай вытворчасці. Сярод іншых прадстаўленых краін: Польшча, Расія, Украіна, Літва, Арменія, Аўстрыя, Іспанія, Ірландыя, Індыя, Сербія, Харватыя, Чэхія, ЗША, Францыя. Дадаткова пройдзе конкурс мультыплікацыйнага кіно.

Заснавальнікі фестываля — каталіцкая асацыяцыя для камунікацый SIGNIS-Беларусь, рэдакцыя культурна-рэлігійнага часопіса «Дыялог», ПУП «Студыя «Стопкадр» і Віцебская дыяцэзія. Фестываль праходзіць пад патранажам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм "MAGNIFICAT" існуе з 2005 года і з'яўляецца штогадовым аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: