Усеправасланы сабор пройдзе ў чэрвені на востраве Крыт
09.02.2016Так званы "Вялікі і Святы Сабор Праваслаўнай Царквы" пройдзе з 16 па 27 чэрвеня 2016 года на востраве Крыт у Крыцкай праваслаўнай акадэміі ў Ханыі (Грэцыя). Такое рашэнне прынята на Сходзе Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў, якое прайшло ў канцы студзеня ў Шамбезі (Швейцарыя).
Першапачаткова ў якасці месца для правядзення Сабору планаваўся храм Святой Ірыны ў Стамбуле. Аднак, месца перанесена па патрабаванні Маскоўскага Патрыярхата з прычыны рэзкага абвастрэння турэцка-расійскіх адносін. У якасці альтэрнатывы Маскоўскі патрыярх прапаноўваў таксама Афон або Радос.
Сярод рашэнняў Сходу, якіх дамагаўся Маскоўскі патрыярх, - зняцце з парадку дня ўсеправасланага сабора "каляндарнага пытання". Прынята рашэнне «пакінуць кожнай Царкве магчымасць дзейнічаць у адпаведнасці з прынятым у ёй календаром».
У адпаведнасці з рашэннем Сходу Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў апублікаваныя праекты дакументаў Усеправаслаўнага сабору.
Яшчэ па тэме Межправаслаўныя стасункі: на шляху да Сабору:
- Создан подсайт нашего портала о Всеправославном соборе
- Час і месца Усеправасланага сабора пад пытаннем
- Доклад на открытие работ Межправославного совещания в Шамбези 22-го Февраля 2011 года.
- Христианско-этическая оценка законодательства республики Беларусь в сфере современных биомедицинских технологий
- Зварот Усясветнага Патрыярха Варфаламея да кіраўнікоў Епіскапскай Асамблеі Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі
Апошнія навіны