Петыцыя да Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча па справе ксяндза Ўладзіслава Лазара: “Просьба скіраваць слова Пастыра”

Ваша Эксцэленцыя!

Некалькі дзён таму дзейным кіраўніком нашай дзяржавы А.Г. Лукашэнка была зробленая заява пра затрыманне "аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой” (інфармацыю пра заяву можна знайсці ў Інтэрнеце (http://www.youtube.com/watch?v=glx8WH3WMF4).

Гэтая навіна набыла вялікі розгалас у Сеціве. Журналісцкія каментары гучаць наступным чынам: “Лукашэнка: Мы злавілі здрадніка, які праз Касцёл быў звязаны з замежжам” (http://nn.by/?c=ar&i=113174); “Лукашенко обвинил Католическую церковь в помощи иностранным разведкам” (http://telegraf.by/2013/07/lukashenko-obvinil-katolicheskuyu-cerkov-v-pomoschi-inostrannim-razvedkam ) і г.д..

Праз некалькі гадзін пасля заявы А.Г. Лукашэнкі факт затрымання кс. Уладзіслава Лазара падцвердзіў часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара пры ККББ кс. Юрый Санько (http://news.tut.by/society/359446.html).

Мы, каталікі Беларусі, просім скіраваць Вашае слова як Пастыра Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў якасці супрацьдзеяння плёткам, нагаворам і непаразуменням, якія ганьбяць рэпутацыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама скарыстаць Вашыя ўплыў і аўтарытэт для недапушчэння фальсіфікацыі справы і хлуслівага абвінавачвання. Ваша Эксцэленцыя, мы чакаем цвёрдай і паслядоўнай пазіцыі, бо наш Збавіцель заклікаў зло называць злом, а дабро - дабром.

Старонка петыцыі

 

Рубрика: