Рэлігійны рэнесанс у постсавецкіх грамадствах
На працягу апошніх 20 гадоў у постсавецкіх грамадствах адбыліся значныя структурныя, сацыяльныя, палітычныя, культурныя трансфармацыі, звязаныя са зменай статусу рэлігіі ў грамадстве, колькасным ростам наяўных (традыцыйных) і новых рэлігійных групаў і рухаў з рознай ступенню інстытуцыялізацыі, насычэннем семіятычнай прасторы рэлігійнай сімволікай, фармаваннем новых, непасрэдна ці апасродкавана звязаных з рэлігіяй ідэнтычнасцяў на індывідуальным, групавым і масавым узроўнях, а таксама з узмацненнем уплыву рэлігійных арыентацыяў на сацыяльныя і індывідуальныя практыкі.