МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Глыбокае. Страшныя знаходкі ў царкве, дзе пахне лілеямі
Зьвесткі пра тое, што ў сутарэньнях катэдральнага сабору Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы знайшлі схаваныя пад лесьвіцай чалавечыя парэшткі, у райцэнтры Глыбокае абмяркоўваюць дагэтуль. Хаця з часу незвычайнай знаходкі мінула ўжо паўтара месяцы.
14 ліпеня ўдзельнікі краязнаўчага летніка Аб’яднаньня моладзі Беларускай праваслаўнай царквы, якім кіраваў протаярэй Аляксандар Ледаховіч, праводзілі добраўпарадкаваньне ў сутарэньнях глыбоцкага храму.