Епископ Вениамин пообещал добиваться встречи Павла Северинца со священником
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт адмовіў у сустрэчы Тацяне Яўгенаўне Севярынец, маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Паўла Севярынца. Мітрапаліт Філарэт блаславіў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Менскай епархіі Веніяміна на размову з Таццянай Севярынец. Епіскап паабяцаў, што будзе дабівацца сустрэчы праваслаўнага верніка Паўла Севярынца са святаром.