Pro Memoria, або Пэўныя звесткі да гісторыі Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
У мінулым месяцы рыма-каталікі Беларусі ўшанавалі гадавіну з дня адыходу ў вечнасць былога мітрапаліта Мінска-Магілёўскага кардынала Казімежа Свёнтака. У тэкстах, якія з’явіліся да гэтае жалобнае даты, адзначана роля дастойніка ў адраджэнні Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі (нашы ксяндзы ўпарта завуць яе Касцёлам) і ў беларусізацыі гэтай інстытуцыі.