2007 год у жыцці Касцёла на Беларусі

Прапануем кароткі агляд найбольш значных падзеяў з жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў 2007 годзе.

19 студзеня — сустрэча Старшыні Парламентскай Асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам і святарамі архідыяцэзіі.

20 студзеня — экуменічная сустрэча ў рамках тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў у Мінску.

4 сакавіка — 10-годдзе газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

19 сакавіка — 50-годдзе святарства кс. Юзафа Пятушкі MIC, пробашча парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве.

30 сакавіка — аднаўленне традыцыі набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

15 красавіка — у каталіцкай капліцы ў двары Гняздзілава (Докшыцкі раён, Віцебская дыяцэзія) упершыню з 1939 года была адпраўлена святая Імша.

15 красавіка — кансэкрацыя касцёла Божай Міласэрнасці ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія).

1 мая — кансэкрацыя касцёла святога Роха ў вёсцы Палачаны (Маладзечанскі раён, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

13 мая — урачыстасць 90-годдзя аб’яўленняў Панны Марыі ў Фаціме ў касцёлах Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), Баранавічах (Пінская дыяцэзія) і ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія).

16 мая — вялікая ўрачыстасць з нагоды 350-годдзя мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі ў Янаве Палескім (г. Іванава Брэсцкай вобласці, Пінская дыяцэзія) з удзелам усіх беларускіх біскупаў.

1–3 чэрвеня — візіт у Беларусь Старшыні Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынала Хав’ера Ласано Баррагана (міністра аховы здароўя Ватыкана).

2 чэрвеня — ІІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы лекарскай этыкі ў сучасным свеце» у Віцебску.

14–18 чэрвеня — 35-я сустрэча Генеральных сакратароў канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы «Міграцыя — выклік для Еўропы» ў Мінску.

20–24 чэрвеня — ІІІ Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2007» на Глыбоччыне.

25 чэрвеня — пачатак першай пілігрымкі водным шляхам з Вільні ў Будслаў.

27 чэрвеня – 2 ліпеня — XVIІ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў.

29 чэрвеня — кансэкрацыя касцёла св. Марціна Турскага ў в. Азерцы (Глыбоцкі раён, Віцебская дыяцэзія).

12–21 ліпеня — XV Міжнародны хрысціянскі фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве.

14–15 ліпеня — урачыстасці каранацыі слаўнага цудамі абраза Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія).

14–15 жніўня — урачыстасці з нагоды 100-годдзя касцёла ў Мёрах (Віцебская дыяцэзія).

16–25 жніўня — V пешая экуменічная пілігрымка Беласток–Гродна–Вільня.

8 верасня — створаны Гомельскі дэканат (Пінская дыяцэзія).

21 верасня — Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

29 верасня — святарскія пасвячэнні першых выпускнікоў МВДС у Пінску з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Вітко і Дзмітрыя Чупрына.

30 верасня — асвячэнне памятнай дошкі кс. Канстанціну Стэповічу (Казіміру Сваяку) у касцёле Найсв. Тройцы ў в. Засвір (Мядзельскі раён, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

7 кастрычніка — закладзена алея цвярозасці ў вёсцы Мосар (Глыбоцкі раён, Віцебская дыяцэзія).

25–26 кастрычніка — Міжнародная канферэнцыя «Дыялог хрысціянства і іслама ва ўмовах глабалізацыі» ў Мінску.

26 кастрычніка — сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам і з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

27 кастрычніка — беатыфікацыя сястры Цэліны Бажэцкай, заснавальніцы кангрэгацыі сясцёр Змёртвыхпаўстанак, ураджэнкі Беларусі.

10 лістапада — кананічнае ўступленне на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча і інгрэс у мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

11 лістапада — супольная малітва арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і кардынала Казіміра Свёнтка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

17 лістапада — урачыстасць 100-годдзя касцёла святога Аляксея ў Івянцы (Валожынскі раён, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

24 лістапада — Першая пілігрымка сем’яў у Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

27 лістапада — падпісанне «Дэкларацыі сацыяльнага партнёрства ў сферы ВІЧ/СНІД» прадстаўнікамі асноўных хрысціянскіх канфесій Беларусі.

1 снежня — асвячэнне званіцы і званоў у Жодзіне (Смалявіцкі раён, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

8 снежня — інгрэс арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча ў гістарычны архікатэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.

8 снежня — святарскае пасвячэнне першага выпускніка МВДС у Пінску з Пінскай дыяцэзіі Паўла Врубеля.

Источник:

Catholic.by

Рубрика: