Патрыярх Сербскі Павел падаў прашэнне аб сыходзе на супакой

Паводле паведамлення Святога Архіярэйскага Сіноду Праваслаўнай Царквы Сербіі (Сербскай Праваслаўнай Царквы), якое было зробленая 24-га кастрычніка 2008 г., Патрыярх Сербскі Павел, паводле арт. 111 Статуту Сербскай Праваслаўнай Царквы, падаў прашэнне Архіярэйскаму Сабору, каб 11-га лістапада на сваім чарговым пасяджэнні ён разгледзеў сыход Патрыярха на супакой.

Патрыярх Павел (Гойка Стоевіч) сёлета адзначыў сваё 94-годдзе. Ён быў абраны Патрыярхам ў лістпададзе 1990 г. паводле рашэння Святога Архіярэйскага Сабору Сербскай Праваслаўнай Царквы.

 

Источник:

ЦАРКВА

Рубрика: