Спачыў епіскап Сафрон Сцяпан Дзмітэрка
07.11.20085 лістапада 2008 г. у Івана-Франкоўску пасля працяглай і цяжкай хваробы на 92-ім годзе жыцця спачыў епіскап УГКЦ, вызнаўца веры, Праасвяшчэнны Сафрон Сцяпан Дзмітэрка.
Нарадіўся 1 чэрвeня 1917 году у вёсцы Бычкаў на Тэрнопільшчыне. Пры сьв. Хросьце атрымаў імя Сцяпан. Бацькa Міхал служыў сьвятaром спачатку ў Бычкаўцах, а потым у вёсцы Мышкаў Заліцкагa дэканату.
У Мышкаве з сямі год пачаў хадзіць да агульнай пачатковай школы, а пасьля яе заканчэньня паступіў у Тэрнопальскую гіманзію. Вучыўся там чатыры гады пакуль польскі ўрад не закрыў яе. Пазьней аднавіў студыі ў Станіслававе, дзе пачаў сур'ёзна цікавіцца манашым жыцьцём. У 1932 годзе Сьцяпана Дмітэрка прынялі да навіцыяту (у паслушнікі) айцоў Базыльянаў, дзе пасьля шасьці месяцаў ён стаў рясафорам. Пасьля навіцыяту жыў ў Базыльянскіх манастырах і рыхтаваўся да сьвятарскае хіратоніі. Студыяваў рыторыку і філязофію ў Крыстынопалі, багаслоўе ў Лаўраве дзе яго засьпела вайна. Пасьля доўгіх вандраваньняў студэнты–манахі апынуліся ў Чэхіі, дзе іх прынялі на студыі і сэмінарыю Алямоўца ў Маравіі.
Пасьля выгнаньня братоў немцамі з Алямоўца яны знайшлі прытулак у Празе, на Карлавым універсытэце. Гэта было ў 1940 г. Пасьля сьвятарскіх сьвячаньняў гестапа выслала братоў–базыльянаў на катарюныя працы ў розныя часткі Чэхаў. Сафрон Дмітэрка працаваў на шахце «Караліна» адкуль у 1943 г. ён здолеў выехаць да Львову. Да замены нямецкае акупацыі бальшавіцкай Сафрон працаваў як прэфект мужчынаскае гіманзыі ў Бучачы. Па прыходзе саветаў базыльяне перайшлі на нелегальнае становішча, адпраўлялі багаслужбы таемна па хатах па ўсёй Заходняй Украіне.
Напрыканцы 60–х гадоў а. Сафрон быў хіратанізаваны на біскупа на замену цяжка хвораму Уладыку Івану Слезюку. Сьвячаньні адбыліся 30 лістапада 1968 г. таемна на прыватнай хаце лекаркі Сафіі Девасір у Івана–Франкоўску.
У 1973 годзе Уладыку Сафрона заарыштавалі і зьмясьцілі ў лягер на Луганшчыне, дзе ён працаваў на прымусовых працах два гады. Вызвалены ў 1975 годзе працаваў на цывільнай працы і таемна выконваў епіскапскае служэньне як архірэй Івана—Франкоўскае Епархіі Украінскай Грэка–каталіцкай Царквы. За часы падпольля рукапаклаў 65 сьвятароў.
З 1989 году – адкрыта служыў як епіскап да 1997 году, калі па ўзросьце пайшоў на адпачынак.
Уладыка Сафрон спрычыніўся да аднаўленьня Беларускай Вуніяцкай Царквы рукапаклаўшы для Беларусі 3 дыяканаў і некалькіх сьвятароў. Да сваёй пенсіі усяляк цікавіўся і пры патрэбе спрыяў беларускім грэка–каталікам.
Источник:
Последние новости