Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў католікаў Беларусі са святам Божага Нараджэння

«Гэта свята ў Беларусі не толькі рэлігійнае, але ўжо і дзяржаўнае, - цытуе Кандрусевіча БелаПАН. - Каляды святкуюць не толькі каталікі і пратэстанты, але і ўсе людзі. Аднак ці дакладна мы разумеем сутнасць гэта дня? Мы занятыя падрыхтоўкай дома, падарункаў, елак, ясляў да свята. Але сутнасць гэтага свята ў тым, каб Ісус па сваёй ласцы нарадзіўся ў нашых сэрцах і душах. Каляды - гэта рэальнасць нашага жыцця. Таму я жадаю вам, дарагія браты і сёстры, услухацца ў стук касцёла праз яго вучэнне ў дзверы нашага сэрца. Каб Ісус прынёс доўгачаканы спакой у свет, у наша грамадства».

Рубрика: